• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

У прафесіі – па закліку сэрца

08.01.2020

На мінулым тыдні сваё прафесійнае свята адзначылі тыя, чыя місія – быць міласэрнымі, дапамагаць людзям. Работнікаў сацыяльнай абароны Ушаччыны ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч.

– У вашай штодзённай дапамозе, клопаце маюць патрэбу ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянеры, інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя, дзеці-сіроты і многія іншыя, – адзначыў Уладзімір Генадзьевіч. – Для гэтых людзей вы з’яўляецеся адзінай нітачкай, якая звязвае іх з сучасным светам. Сваім паўсядзённым клопатам пра землякоў вы даказваеце статус Беларусі як дзяржавы для народа. Паслугі аказваеце прафесійна, прытрымліваючыся, у першую чаргу, не службовай інструкцыі, а закліку сэрца.

Доказам апошняга, зрэшты, з’яўляецца тое, што па выніках 2018-га наў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва занесены на рэспубліканскую і раённую Дошкі гонару. Пра гэта казала ў сваім віншавальным слове Н.М.Марковіч, якая ў свой час была дырэктарам прыгаданай установы, таму не на словах ведае няпростую спецыфіку работы спецыялістаў галіны. Усім ім Наталля Мікалаеўна пажадала моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Нямала ў гэты дзень было і ўручаных узнагарод. Душэўная атмасфера, якая панавала ў зале, стала доказам павагі да людзей, якія штодзень робяць дабро, дораць душэўную цеплыню тым, хто мае ў ім асаблівую патрэбу.

 

ЁСЦЬ СУР’ЁЗНЫЯ ЗАДУМЫ

Каб зрабіць жыццё сваіх падапечных максімальна камфортным, ТЦСАН Ушацкага раёна пастаянна пашырае не толькі сферу паслуг, але і формы работы. З мэтай зніжэння нагрузкі на бюджэт і прыцягнення замежнай бязвыплатнай дапамогі спецыялістамі ўстановы распрацавана пяць гуманітарных праектаў з агульным аб’ёмам фінансавання звыш 314 тысяч долараў. Так, “Свет без абмежаванняў” прадугледжвае стварэнне адмысловага сэнсарнага пакою, у якім інваліды змаглі б праз выкарыстанне сучасных тэхналогій і метадаў сэнсарнай інтэграцыі набыць навыкі, патрэбныя ў быце. “Жыццё ва ўсіх яго фарбах” мае на мэце набыццё спецтранспарту для інвалідаў І і ІІ груп з паражэннем апорна-рухальнага апарату, калясачнікаў. Па словах дыэктара ТЦСАН І.Ціханавай, мікрааўтобус са спецыяльным пад’ёмнікам дазволіць без праблем даставіць адзначаную катэгорыю грамадзян, іх суправаджэнне ў цэнтралізаваныя лячэбныя ўстановы, на спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы. Праект “За бяспечную і спакойную старасць” прадугледжвае куплю кулонаў-тэлефонаў з асабістай трывожнай кнопкай для пажылых людзей з сур’ёзнымі хранічнымі захворваннямі. Не засталіся па-за ўвагай і тыя жыхары раёна, што знаходзяцца на абслугоўванні сацыяльных работнікаў.

– У рамках рэалізацыі праекта “Хай старасць будзе ў радасць” яны змогуць разлічваць на максімальна якасныя паслугі, – тлумачыць намеснік дырэктара ТЦСАН Г.Лышко. – Для сацработнікаў мяркуецца набыццё 80 веласіпедаў, што павялічыць іх мабільнасць. “Зэканоміўшы” час на дарогу ў магазін ці аптэку, яны выканаюць больш спраў непасрэдна ў дамах ці на падворках сваіх падапечных.

Вельмі чаканай як для работнікаў ТЦСАН, так і для многіх ушачан з’яўляецца рэалізацыя праекта “Працягваючы руку дапамогі”. Апошні мае на мэце рэканструкцыю адміністрацыйнага будынка цэнтра, што ў Градзянцы. На другім паверсе тут мяркуецца стварэнне адмысловых пакояў для папулярызацыі валанцёрства, рэабілітацыі інвалідаў, сацыяльнай адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, аказання паўнацэннай псіхалагічнай дапамогі ўсім катэгорыям грамадзян, што аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Усе названыя праекты накіраваны цэнтрам у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, а таксама ў Пасольства Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь для вывучэння магчымасці іх сумеснай рэалізацыі ў 2020 годзе. Прыемна, што з прадстаўнікамі апошняга ўжо маецца дамоўленасць аб хуткай сустрэчы  і вырашэнні гэтага пытання. Акрамя таго, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіраваў “Свет без абмежаванняў” і “Хай старасць будзе ў радасць” на разгляд у грамадскае аб’яднанне “Ротары клуб Мінск Сіці”.

– Спадзяемся, што годная справа, распачатая летась у рамках “Дапамогі побач”, калі для сталовай аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў міжнароднае дабрачыннае аб’яднанне “Сафія” закупіла электрапліту і абедзенныя групы, будзе актыўна працягнута ў 2020-м, – кажа І.Ціханава. – Мы ж у сваю чаргу зробім усё магчымае, каб знайсці спонсараў, рэалізаваць самыя смелыя планы і заслужыць павагу землякоў.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

! Акрамя ТЦСАН гуманітарныя праекты, разлічаныя на прыцягненне замежнай дапамогі, распрацаваны аддзелам па адукацыі райвыканкама, раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці, сектарам спорту і турызму, сацыяльна-педагагічным цэнтрам г.п.Ушачы.