• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

У пяць разоў шчаслівей за іншых

14.03.2019

Дзеці – гэта шчасце і радасць. А ў сям’і Бука з аграгарадка Ільюшына шчасця ў некалькі разоў больш, чым у многіх іншых сем’ях, бо Кацярына і Юрый выхоўваюць траіх дачушак і двух сыночкаў. На гэтым тыдні ў іх дом прыйшла прыемная навіна: Кацярына Віктараўна ўдастоена высокай узнагароды – ордэна Маці. Трэба сказаць, падзея гэтая значымая і для раёна, на тэрыторыі якога ўзнагарода не ўручалася на працягу апошніх 9 гадоў, радасная і для калектыва ААТ “Ільюшынскі”, дзе мама працуе загадчыкам склада,  а  тата з’яўляецца перадавым механізатарам.

“Як ім усім рады даць, калі зберуцца разам?” – па-добраму здзіўляліся ільюшынцы і шчыра віншавалі сваю калегу. Да падобных “спачуванняў” Каця заўсёды адносіцца з усмешкай, адзначаючы, што мацярынскія абавязкі прыносяць ёй толькі радасныя моманты. У свае 31 год яна ўжо маці пецярых цудоўных дзетак! У той час як многія яе аднагодкі толькі рашаюцца на першае ці другое дзіця, або наогул аддаюць перавагу кар’еры.

У тым, што ў яе будзе вялікая сям’я, Кацярына заўсёды была ўпэўнена, бо і сама вырасла ў мнагадзетнай. Памятаю, як сустракаючыся пяць год таму маладыя людзі адзначалі, што ў іх ёсць па два памочнікі, але яны зусім не супраць, каб у іх было менавіта сем Я. І іх планы ажыццявіліся, бусел прыляцеў да Букаў і ў пяты раз. Цяпер у мамы  растуць тры дачушкі-памочніцы. Самай малодшай Карыне хутка споўніцца тры гады і па праве зараз дастаецца больш увагі, але стараецца мама не абдзяліць пяшчотай і клопатам і астатніх дзетак. Самы старэйшы Максім ужо вучыцца ў сёмым класе, паслухмянымі растуць пяцікласніца Аня і трэцякласніца Паліна, непаседлівы ж Мікітка сёлета толькі збіраецца ўпершыню сесці за школьную парту, а пакуль з задавальненнем наведвае ільюшынскі дзіцячы садок. У кожнага свой характар і звычкі, але вопытная мама ведае, як вырашыць спрэчку, чым заняць і як узняць настрой.

Незлічоная колькасць разоў ва ўтульным доме на вуліцы Садовай аграгарадка за дзень гучыць слова “мама”, і яна ўвесь час завіхаецца каля сваіх дзяцей. Трэба паспець сабраць іх у школу і садок, увечары дапамагчы зрабіць ці праверыць урокі, і ежу прыгатаваць на вялікую сям’ю, і бялізну вымыць, і прыбрацца, і папрацаваць на ўчастку каля дома, і дагледзець падсобную гаспадарку. “Зараз мы ўсе разам ужо рыхтуемся да новага пасяўнога сезону, садзім расаду памідор, перцаў, кветак! Падабаецца жыць у сельскай мясцовасці, нават калі б была магчымасць паехаць на пастаяннае месца жыхарства ў горад – гэта не для нас! Зрэшты, многае мы любім рабіць дружнай камандай, напрыклад, любімую і традыцыйную нашу страву – клёцкі!” – расказвае Кацярына.

Усе члены сям’і, акрамя маленькай Карыны, прыйшлі разам з любімай мамай і на ўрачыстае ўзнагароджанне. “Даведалася толькі напярэдадні, шчыра кажучы, не чакала і вельмі хвалявалася, таму падтрымка маіх самых родных была вельмі дарэчы. Гэта для мяне вельмі пачэсна!” – прызналася Каця.
– Асноўны цяжар па нараджэнні і выхаванні дзетак, бясспрэчна, кладзецца на плечы маці, але добрыя словы і віншаванні, канечне, адрасуем і тату. Здароўя і дабрабыту вашай прыгожай сям’і. Калі магчыма – не спыняйцеся на дасягнутым!” – адзначалі падчас уручэння ордэна старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.П.Котаў.

Пасведчанне і Указ Прэзідэнта “Аб узнагароджанні за нараджэнне і выхаванне пецярых дзяцей” яны будуць беражліва захоўваць у сямейным альбоме.

“Быць мамай – прызванне  кожнай жанчыны. Самае галоўнае – каб дзеці былі здаровымі. Нішто не параўнаецца з адчуваннем, якое ўзнікае ў той момант, калі цябе абдымаюць адразу пяць пар дзіцячых рук”, – зазначае Кацярына. Мама упэўнена, што быць шчаслівай без сям'і і дзяцей проста немагчыма.

В.Камаркова

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Инновации. Инвестиции. Перспективы
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт