• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

У Беларусі бягучы тыдзень адкрыла самая кранальная пераднавагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Прычым, упершыню адразу па ўсёй краіне адначасова

12.12.2019

Своеасаблівай рэпетыцыяй да Новага года стала мерапрыемства ў яслях-садзе №1 гарпасёлка. Дзеці разам з выхавацелямі ўпрыгожвалі памяшканні груп, на вокнах акрамя сняжынак пасяліліся казачныя персанажы і сімвалы надыходзячага года – мышкі. Ну а кульмінацыяй стаў забаўляльны флэшмоб, падчас якога малышы пераўвасабляліся ў зайчыкаў, сняжынак, музыкантаў.

Насычаная танцавальная праграма з вясёлымі конкурсамі і гульнямі ладзілася ў яслях-садзе №4 г.п.Ушачы. Свае харэаграфічныя здольнасці разам з дзецьмі прадэманстравалі таксама Дзядуля Мароз і Снягурачка.

Небывалае ажыўленне панавала ў панядзелак ва Ушацкай школе. На ўнутраным дворыку ўстановы больш сотні вучняў пятых-дзявятых класаў, выхаванцаў раённага цэнтра дзяцей і моладзі правялі яркі флэшмоб з выстройваннем у назву акцыі. Эмоцый хапіла і самім удзельнікам, якія “ўзброіліся” яркімі пампонамі-султанчыкамі, і гледачам – падчас перапынку настаўнікі і навучэнцы прыхінуліся да вокнаў, каб паназіраць з вышыні за цікавым дзействам. “Такое мерапрыемства стала выдатнай нагодай у чарговы раз расказаць вучням пра акцыю “Нашы дзеці”, – кажа намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Дзмітрыеўна Галай. – Прыемна, што многія выказалі жаданне прыняць удзел у дабрачыннай справе, па меры сваіх магчымасцяў парадаваць малых, што аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі”.

Такая ж шчырая размова з падрастаючым пакаленнем адбылася і ў Арэхаўскай школе. Вось толькі ініцыявалі яе тут Дзядуля Мароз са Снягурачкай, якія разам з дзецьмі паўдзельнічалі ў адмысловым флэшмобе, ацанілі знешняе ўбранства ўстановы: прыбраныя навагодняй атрыбутыкай аўдыторыі, выставу самаробных ёлачак.

У сапраўдную казку трапілі навучэнцы Ільюшынскай школы. На першым паверсе будынка з’явілася арыгінальная фотазона – магчымасцю сфатаграфавацца ля каміна, зробленага са звычайных кардонных скрыняў, навагодняй ёлкі не скарыстаўся, напэўна, толькі лянівы. Яркія плакаты і малюнкі ўпрыгожылі сцены ўстановы. На вокнах усіх памяшканняў з’явіліся прыгожыя “шторкі” са сняжынак. Самі ж школьнікі, апрануўшы чырвоныя капялюшыкі, прадэманстравалі ў двары “жывы” лагатып абласной акцыі.

Падобныя мерапрыемствы з нагоды старту акцыі “Нашы дзеці” прайшлі 9 снежня ва ўсіх установах адукацыі Ушаччыны. Марафон добрых эмоцый і спраў прадоўжыцца да 10 студзеня 2020 года. У гэтыя дні ў кожнага ёсць магчымасць стаць крыху чараўніком, падзяліцца сваім цяплом з тымі, хто ў ім асабліва мае патрэбу.