• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

СВЯТА Ў МАЛАДЗЁЖНЫМ ЗАПАЛЕ

16.07.2018

Па добрай традыцыі падчас “Славянскага базару” ў Віцебску не абыходзіцца без святкавання Дня моладзі, ініцыятарам і арганізатарам якога выступае БРСМ. Вось і 14 ліпеня маладым, творчым, крэатыўным людзям з самых розных куточкаў Беларусі і не толькі былі аддадзены многія сцэнічныя пляцоўкі горада над Дзвіной. Не засталіся ў баку ад значнай падзеі і ўшачане, якія на свае вочы пабачылі ўвесь размах свята.

Яркі арт-парад, удзельнікамі якога сталі ажно 700 чалавек, патрыятычная акцыя “Мы памятаем і ганарымся!” ля мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў­-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, фестываль маладзёжных субкультур і здаровага ладу жыцця… Усё гэта і многае іншае чакала гасцей свята. Дарэчы, сёлета яго фармат адрозніваўся ад таго, што было раней. Так, удзельнікаў не дзялілі па рэгіянальным прынцыпе, а гала-канцэрт “Агонь танца” праводзіўся ў адкрытым варыянце. 300 лепшых танцораў з розных творчых калектываў краіны не спаборнічалі паміж сабой, а проста радавалі гледачоў талентам і задорам. Затое момант спаборніцтва прысутнічаў на субкультурных пляцоўках, напрыклад, па варкауце, сілавым экстрыме. Гарачая барацьба чакала публіку і на бітве дзіджэяў.

Наведваючы пляцоўкі, ушачане не пераставалі здзіўляцца шматграннасці талентаў маладых людзей і… хацелі паўтарыць тое, што тыя ўмеюць. “Чаму б і нам не напрактыкавацца гэтак жа віртуозна катацца на ролікавых каньках? – адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Рыта Хрыпель, уражаная тым, наколькі складаныя “па” выраблялі ролеры. – Не менш відовішчна выконваюць юнакі і дзяўчаты элементы брэйк­дансу – магчыма, і мы б змаглі”.

Што ні крок на Дні моладзі – то здзіўленне. Жыхары Віцебска і госці фестывалю мелі магчымасць паскакаць у класікі, згуляць у гіганцкі твістар. У праграме значыліся таксама незвычайны боўлінг, лазэртаг-бітвы, турнір па стрытболе, шоу хадулістаў. Рэпетыцыяй да Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску паўжартам назваў выступленне скейтбардзістаў Глеб Бенцыоўскі, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя скейтбордзінгу”. Гэты від спорту нядаўна ўключылі ў праграму алімпійскіх гульняў, так што імкнуцца ёсць куды.

Па словах Р.Хрыпель, свята атрымалася незаштампаваным, з душой. Ушачане прывезлі дамоў выключна станоўчыя ўражанні, убачылі старых сяброў і сустрэлі новых. “Карацей кажучы, Дзень моладзі прайшоў дружна і весела, – рэзюмавала Рыта. – Захацелася нешта падобнае правесці і ва Ушачах”.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт