• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Свята майстэрства і беларускай гульні

15.09.2020
На мінулым тыдні ва Ушачах прайшло цудоўнае свята майстэрства і беларускай гульні. Удзельнікі першай яго часткі – “З крыніц спрадвечных” – мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з майстрамі нашага краю, акунуцца ў таямніцы іх творчых замыслаў, паўдзельнічаць у адмысловых майстар-класах. Усе майстры адзначаны дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. 

Вельмі жыва, весела праходзіў у гэты дзень конкурс работнікаў культуры “Вясёлкавы карагод”. Забаўляльныя праграмы ўдзельнікаў былі арыентаваны на самую актыўную частку публікі – дзяцей. Але і дарослыя эмоцый атрымалі з запасам! Пераможцам жа творчага спаборніцтва стала В.В.Дрозд з Плінскага сельскага клуба.