• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Справы дзяржаўнага маштабу

19.09.2019

Навучальны семінар для спецыялістаў, што адказваюць за ідэалагічную і кадравую работу ў арганізацыях раёна, праходзіў напярэдадні знакавых для краіны грамадска-палітычнх падзей. А таму быў прысвечаны маючым адбыцца гэтай восенню перапісу насельніцтва і выбарам у беларускі парламент. Падрабязна разглядаўся на ім і такі актуальны для раёна напрамак, як работа з маладымі спецыялістамі.

Калектыўным партрэтам краіны назвала перапіс жыхароў Беларусі начальнік аддзела статыстыкі С.П.Ядрэўская. Яго вынікі – аснова для дзяржаўнага прагназіравання ў самых розных сферах. Так, напрыклад, пасля мінулага перапісу мы даведаліся, што на Віцебшчыне маецца 536 тысяч сем’яў, расце колькасць людзей з вышэйшай адукацыяй, пражываюць прадстаўнікі 92 нацыянальнасцей і народнасцей, пры гэтым, напрыклад, колькасць кітайцаў у параўнанні з 1999 годам вырасла ў 20 разоў. Гэтая перапісная кампанія стане трэцяй у гісторыі суверэннай Беларусі. Праводзіцца яна раз у дзесяцігоддзе – па меркаванні спецыялістаў, гэта той адрэзак часу, калі ўжо трэба абнаўляць састарэлую інфармацыю. Патлумачыць людзям важнасць гэтай кампаніі, дапамагчы ў яе правядзенні – абавязак работнікаў ідэалагічнага актыву і кадравай сферы.
Аб мерапрыемствах выбарчай кампаніі, ідэалагічным забеспячэнні яе правядзення расказалі прысутным спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.В.Бельская і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы В.М.Шахноўская.
Важнай інфармацыяй аб прававых нюансах, тыповых пытаннях, што ўзнікаюць пры прыёме на работу маладых спецыялістаў, падзяліліся з прысутнымі галоўны юрысконсульт райвыканкама Г.Г.Кандрацкая і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне В.С.Гугіна. Сёлета ў раён павінна было прыбыць 76 выпускнікоў. Два чалавекі па невядомых прычынах, якія зараз высвятляюцца, на працоўныя месцы ў ААТ “Ільюшынскі” і “Агра-Селішча” не з’явіліся. У ліку 74 маладых работнікаў 21 мае дыплом ВНУ, 32 – сярэдніх спецыяльных, 21 – прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў.

На жаль, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, замацавальнасць маладых спецыялістаў у нашым раёне ніжэй сярэдняабласной, і гэта трэба выпраўляць. Вельмі важна, у якіх умовах і з якім уражаннем пачнуць навічкі первую працоўную старонку сваёй біяграфіі. Паспрыяць таму, каб старт аказаўся ўдалым, павінны іх калегі. Дапамогу ў вырашэнні пытанняў з уладкаваннем моладзі адміністрацыі прадпрыемстваў заўсёды гатовы аказаць раённыя ўлады.
Н.Багдановіч

Перепись 2019
Витебский облисполком
ТехИнноПром 2019
Выборы 2019
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Мисс Беларусь-2020
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт