• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Спартыўны рэгіён

27.02.2018

Сёлетні люты, напэўна, успомніў пра сваю назву, і аматары актыўнага зімовага адпачынку з задавальненнем паспяшаліся на каткі і снежныя трасы, каб у чарговы раз даказаць, што Віцебшчына – спартыўны рэгіён. Зрэшты, яскрава сведчаць пра гэта і вынікі нашых атлетаў. Спартсменамі вобласці ў мінулым годзе на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах заваявана 136 медалёў, што з’яўляецца лепшым паказчыкам сярод рэгіёнаў рэспуб­лікі. Пра гэта расказаў на абласным культурна-спартым свяце “Віцебская лыжня-2018”, якое праходзіла ў апошнюю зімовую суботу ў Гарадку, губернатар вобласці Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Мы ўжо паведамлялі, што каманда Віцебскага аблвыканкама (на здымку), якую ён узначальвае, два тыдні таму атрымала ўпэўненую перамогу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах “Мінская лыжня”, а таму справядліва лічылася галоўным фаварытам лыжнай эстафеты абласнога свята. І цалкам пацвердзіла статус лідара. Дэлегавала на новую лыжную базу ва ўрочышчы “Вераб’ёвы горы” сваю каманду і Ушаччына. І хоць на п’едэстал нашым лыжнікам узысці сёлета не ўдалася, аднак яны значна палепшылі вынік мінулагодняга выступлення. Каманда Ушацкага райвыканкама ў складзе Уладзіміра Аўдошкі, Алега Сыса, Святланы Дулуб і Андрэя Галяковіча ў эстафеце 4х800 скінула з леташняга выніку аж 5 хвілін і аказалася ў верхняй палове пратакола, падзяліўшы 9-10 месцы з сенненскай камандай. Дастойна выглядалі на фоне моцных сапернікаў і іншыя ўдзельнікі, якія прадстаўлялі Ушаччыну ў гонках асабістага заліку – Аляксандр Федарэнка, Валерый Кашненка і Вольга Падворная. Апошнюю, дарэчы, мы памятаем па ўдзеле ў рэспубліканскіх юнацкіх спаборніцтвах, калі яна была выхаванкай настаўніка Вялікадолецкай школы Уладзіміра Лапіцкага. Зараз жа Вольга – малады спецыяліст райспажыўтаварыства, і сваё захапленне лыжным спортам не пакінула.

Увогуле ж на Віцебшчыне да здаровага ладу жыцця далучаюцца з кожным годам усё больш людзей, спрыяюць гэтаму і падобныя масавыя спаборніцтвы, дзе прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, сілавых структур, прадпрыемстваў і арганізацый, клубаў па фізічнай культуры і спорту натхняюць насельніцтва ўласным прыкладам. “За апошнія гады зроблена многае для развіцця спорту ў рэгіёне, і мы ўжо пажынаем плады гэтай работы”, – адзначыў на свяце губернатар, маючы на ўвазе як дасягненні віцебскіх спартсменаў (у тым ліку алімпійскае золата прадстаўніцы сенненскай біятлоннай школы Ірыны Крыўко!), так і адкрыццё ў раёнах сучасных спартыўных аб’ектаў. Ушачанам пашчасціла аднымі з першых атрымаць ад дзяржавы падарунак у выглядзе цудоўнага спарткомплексу, але з цягам часу ў падобных выдатных умовах змогуць займацца і жыхары многіх іншых райцэнтраў Віцебшчыны.

Н. БАГДАНОВІЧ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт