• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Спакойна і празрыста

15.10.2019

У мінулую пятніцу ў райвыканкаме старшыні, іх намеснікі і сакратары ўчастковых выбарчых камісій участкаў для галасавання па выбарах дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, якіх на тэрыторыі раёна створана 12, праводзілі трэнінг. На ім мадэляваліся сітуацыі, якія могуць узнікнуць падчас розных этапаў выбарчай кампаніі, вызначаліся правільныя шляхі іх вырашэння. “Выбары павінны прайсці спакойна, правільна і акуратна, забяспечыць празрыстасць і дэмакратычнасць працэсу, ўсе патрабаванні заканадаўства”, – задаў тон мерапрыемству старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка.

Яго намеснік А.В.Пашковіч спынілася на пытаннях абсталявання і афармлення памяшканняў для галасавання, парадку ўдакладнення спісаў выбаршчыкаў, забеспячэнні ім магчымасці азнаямлення са звесткамі, занесенымі пра іх у спісы. Аб парадку акрэдытацыі назіральнікаў, іх правах і тэрмінах паўнамоцтваў расказала выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І.В.Бельская. Таксама ўдзел у мерапрыемстве прынялі начальнік фінансавага аддзела раённага выканаўчага камітэта Т.В.Раманоўская, якая давяла каштарыс расходаў на правядзенне выбарчай кампаніі, і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы В.М.Шахноўская, якая зазначыла, што для большасці членаў участковых камісій гэта не першы вопыт работы на выбарах, але ў саставах камісій ёсць і новыя прадстаўнікі – ім трэнінг асабліва пойдзе на карысць.

Падчас яго ўсё адбывалася ў рэжыме рэальных выбараў, а “ролі” выбаршчыкаў, наглядальнікаў выконвалі члены розных камісій. У вялікай зале быў змешчаны поўны набор абсталявання, матэрыялаў і дакументаў, неабходных для правядзення галасавання. Трэнінг праходзіў у некалькі этапаў, мадэляваліся сітуацыі падчас датэрміновага галасавання, галасавання ў дзень выбараў на ўчастку і па месцы знаходжання выбаршчыкаў, пры падліку галасоў і ўстанаўленні вынікаў. Напрыклад, быў акрэслены алгарытм дзеянняў членаў участковых камісій з назіральнікамі, прадстаўнікамі СМІ, пры ўзнікненні парушэнняў на ўчастку для галасавання, у выпадку розных сітуацый з выбаршчыкамі. У цэнтры ўвагі таксама былі рабочыя моманты па арганізацыі дзяжурстваў членаў камісій на ўчастках для галасавання, па справаводстве, афармленні пратаколаў і іншай дакументацыі.

Многія ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі цікавы фармат яго правядзення, дзейснасць і карысць такой формы работы. Таму на бягучым тыдні падобныя трэнінгі пройдуць ва ўсіх участковых камісіях.

Д.Раманоўскі.

Перепись 2019
Витебский облисполком
ТехИнноПром 2019
Выборы 2019
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Мисс Беларусь-2020
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт