• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

СЯДЗІБА ЧАКАЕ ГАСПАДАРА

14.07.2020

30 ліпеня камітэт “Віцебскаблмаёмасць” правядзе адкрыты аўкцыён па продажы былой сядзібы XIX ст. у аграгарадку Арэхаўна Ушацкага раёна. Пачатковы кошт гэтага ўнікальнага аб’екта – усяго адна базавая велічыня. Чым не нагода стаць яго ўладальнікам, паўдзельнічаць у захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны?!

Дом Грабніцкіх быў пабудаваны ў 1840 годзе на паўночнай ўскраіне населенага пункта, на месцы невялікай драўлянай сядзібы, першае ўзгадванне пра якую датуецца 1552-м. У свой час гэта быў сапраўдны ўзор палацава-паркавай архітэктуры – з вялікай бібліятэкай, шыкоўнай карціннай галерэяй, каштоўнымі калекцыямі фарфору, срэбра, венецыянскай бронзы, старажытнай зброі. Парк плошчай звыш 20 гектараў упрыгожвалі мармуровыя скульптуры, прывезеныя з Італіі. Апошнім, хто валодаў маёнткам, быў графскі род Забела (1870-1932гг.). У 1918-м сядзіба разрабавана.

Узгаданы аб’ект не выкарыстоўваецца з 1998 года, ён н унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, якому прысвоена катэгорыя “3”. Будынак знаходзіцца зараз на балансе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які рэгулярна наводзіць парадак на прылеглай тэрыторыі. Шляхам закладкі аконных і дзвярных праёмаў прадухілены доступ на аварыйны аб’ект чужых асоб. Размешчаны тут і інфармацыйныя знакі аб забароне ўваходу, небяспецы знаходжання.

Да 2017 года былая сядзіба ў Арэхаўне знаходзілася на кансервацыі. Цяпер жа гэта аб’ект адчужэння шляхам продажу на аўкцыёне, які праводзіцца Віцебскім абласным тэрытарыяльным Фондам дзяржаўнай маёмасці. Праведзеныя ў 2017-м два аўкцыёны станоўчага выніку не прынеслі, у 2018-2019-х іх увогуле не было. Застаецца спадзявацца, што сітуацыя вырашыцца ў бліжэйшы час – і праз нашу ўнікальную сядзібу хтосьці бліжэй пазнаёміцца са сваімі каранямі, прадэманструе павагу да спадчыны продкаў, паспрыяе умацаванню нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

Н.ГАРДЗІЁНАК, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.