• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

СІМВАЛ НЯСПЫННАСЦІ ЖЫЦЦЯ

08.05.2018

Напярэдадні Дня Перамогі рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” традыцыйна праводзіць патрыятычныя акцыі, каб адзначыць вялікае свята карыснымі справамі.

Сёлета актывісты раённай арганізацыі займаліся пасадкай дрэў на мемарыяльным комплексе “Прарыў”. Узначаліла працоўны дэсант старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч.

– Як кіраўнік дэпутацкага корпусу, не магла застацца ўбаку ад гэтай годнай справы. У Год малой радзімы кожны жыхар раёна павінен унесці свой уклад ў яго добраўпарадкаванне, і каму як ні народным абраннікам, членам “Белай Русі” задаваць тон у гэтай рабоце, – падзялілася меркаваннямі Наталля Мікалаеўна.

Пацвярджае гэту аксіёму ўласным прыкладам дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аксана Стэфанаўна Мялешка – літаральна ў кожным суботніку па навядзенні парадку на зямлі яна заўсёды ў першых радах.

– Гэтай вясной пасадзіла ўжо амаль сотню дрэўцаў, – расказвае малады член раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Таццяна Пузатка. – Уяўляю, як праз некалькі год буду гуляць з дзецьмі ля спартыўнага комплексу, дзе мы працавалі падчас раённага суботніка, прыязджаць на “Прарыў” і расказваць, што вось гэтыя прыгожыя клёны і елачкі з’явіліся тут пры маім удзеле. Няхай яны будуць знакам нашай удзячнасці паўшым героям, сімвалам пераемнасці традыцый і няспыннасці жыцця”.

Н.БАГДАНОВІЧ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Биржа
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт