• Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

СІЛА АДЗІНСТВА, МОЦ СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ

04.07.2017

На мінулым тыдні Ушачы прымалі народна-патрыятычную акцыю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы – разам!”, якая ў краіне праходзіць ужо трэці год. Прыемна, што канцэрт менавіта ў нашым гарпасёлку стаў юбілейным, сотым па ліку і вельмі сімвалічна, што прайшоў ён ў рамках святкавання Дня моладзі.

“Сёння мы павінны былі выступаць на Дні горада ў Віцебску, але ўсё ж завіталі перш у ваш прыгожы, чысты і непаўторны сваімі краявідамі раён, да старанных і працавітых людзей!” – адразу ж выклікаў прыхільнасць публікі, што сабралася ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, начальнік галоўнага упраўлення па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, нязменны куратар і вядучы акцыі Глеб Лапіцкі.

Надзвычай цёпла сустракалі ўшачане зорак беларускай эстрады – народную артыстку Беларусі Ірыну Дарафееву, чалавека-легенду Эдуарда Ханка. Выступілі і іншыя выканаўцы: ансамбль казацкай песні і танца “Маме падабаецца”, фіналісты прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”, які дапамог простым працаўнікам розных сфер раскрыць сябе. Выканаўчае майстэрства прадаўца “ГУМа”, памочніка машыніста лакаматыўнага дэпо, машыніста насосных установак “Нафтана” і іншых уразіла гледачоў, яшчэ раз падкрэсліла, што выступаць на сцэне могуць не толькі прафесіянальныя артысты.

– Ушаччына рада вітаць удзельнікаў акцыі. За магчымасць бачыць іх тут выказваем словы ўдзячнасці старшыні Федэрацыі Міхаілу Ордзе, а раённым уладам – за падтрымку дзейнасці прафсаюзаў. У народзе кажуць: “Адзін у полі не воін”, а разам – мы сіла. Гэтыя словы павінны стаць галоўным дэвізам нашага жыцця, – адзначыў у сваім выступленні старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Мікалаевіч Круглік.

За шматгадовую плённую працу, уклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, падтрымку прафсаюзных праектаў Падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі былі ўручаны начальніку ўпраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных органаў і іншых устаноў Святлане Пятроўне Васілеўскай, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Плінскай школы Алене Уладзіміраўне Філіпчык, дырэктару ААТ “Дземенец” Аляксандру Віктаравічу Шарыпенку, намесніку дырэктара па сацыяльных пытаннях УП ЖКГ Дзмітрыю Сяргеевічу Шасцярню.

Галоўнымі ж дзеючымі асобамі ў гэты вечар сталі людзі працы. Кожны канцэрт акцыі суправаджаецца ўшанаваннем тых, хто служыць прыкладам адказных адносін да прафесіі, прадаўжае справу бацькоў, перадае вопыт і майстэрства – настаўнікі і маладыя спецыялісты, працоўныя сем’і дынастыі. Яны – залаты фонд калектываў. Шмат дынастый, напрыклад, ва Ушацкім лясгасе, а адну з самых заслужаных распачаў Пётр Архіпавіч Качан. Яго ўжо няма, а слаўныя традыцыі прадаўжаюць сыны Пётр і Андрэй, пераймае ад іх вопыт і ўнук Аляксандр, які працуе вальшчыкам лесу. Калі падлічыць іх агульны працоўны стаж, то ён перасягне сотню гадоў!

“Тры сапраўдных багатыры падымаюцца на сцэну!” – такімі словамі віталі працоўную дынастыю з жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Не адзін дзясятак гадоў шчыра працуе тут Віктар Міхайлавіч Шыркевіч, заслугі якога сёлета былі адзначаны прысваеннем ганаровага звання “Чалавек Года Віцебшчыны-2016”. Па прыкладзе бацькі высокую планку ў рабоце трымаюць і яго сыны Віктар і Павел. Яшчэ адна старанная працоўная сям’я камунальнікаў – Васіль Васільевіч, Аляксандр і Андрэй Апёнкі.

Працоўную дынастыю аграрыяў прадстаўлялі Сяргей Уладзіміравіч і Жанна Васільеўна Клопавы з ААТ “Ільюшынскі”, іх сын Аляксей таксама абраў для сябе нялёгкую працу ў сельскай гаспадарцы. Валянціна Васільеўна і Васіль Валянцінавіч Шчэрбікі сваю прафесійную дзейнасць звязалі са спажывецкай кааперацыяй, па іх шляху пайшла і дачка Юлія. Падарунак ад прафсаюза атрымала яшчэ адна працоўная сям’я з гэтай шматколькаснай арганізацыі – Валянціна Дзмітрыеўна, Васіль Сямёнавіч і Сяргей Сазонавы.
Працоўныя дынастыі маглі б не скласціся без тых, хто на месцах вучыць справе маладых спецыялістаў. У мінулым годзе ў рамках акцыі пачалі ўшаноўваць і настаўнікаў, а таксама іх маладых спецыялістаў, якія вызначыліся сваімі дасягненнямі. За 38 гадоў цэлую армію прадаўцоў вучыла азам прафесіі Ірына Ягораўна Бондарава. Многім маладым спецыялістам дапамагала асвоіцца ў прафесіі кваліфікаваны настаўнік, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Тамара Міхайлаўна Русак. Часта бывае, што настолькі здольнай аказваецца моладзь, што хутка дасягае узроўню сваіх настаўнікаў – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ушацкай школы Святлана Дзмітрыеўна Галай можна толькі ганарыцца сваім таленавітым вучнем, настаўнікам гісторыі Уладзімірам Хамёнкам, які сёлета вызначыўся на абласным узроўні. Прайшоў праз школу майстра Уладзіміра Васільевіча Клачкова і лёгка спраўляецца з пастаўленымі задачамі малады слесар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Маісеенка, які таксама паказаў выдатныя вынікі на абласным конкурсе прафмайстэрства.

Менавіта маладое пакаленне з’яўляецца прадаўжальнікамі слаўных працоўных традыцый. Да дня моладзі ў раёне штогод абнаўляецца своеасаблівая Дошка гонару. Сёлетнія яе героі – працавітыя і таленавітыя хлопцы і дзяўчаты – атрымалі ўзнагароды падчас мерапрыемства.

– Шчыра кажучы, не чакала аказацца ў ліку галоўных віноўнікаў урачыстасці, бо сваю працоўную дзейнасць у арганізацыі пачала нядаўна, прыемна, што мае старанні былі ацэнены, – адзначыла бухгалтар райспажыўтаварыства Лідзія Карабань.
– Перапаўняюць хвалюючыя і радасныя эмоцыі. Выдатна, што ў нашым раёне ўдзяляецца ўвага моладзі, і цудоўна, што наша свята супала з правядзеннем ва Ушачах патрыятычнай прафсаюзнай акцыі, – падзялілася ўражаннямі настаўніца Арэхаўскай школы Вольга Дуброўская.

Ва ўрачыстай атмасферы намеснік старшыні райвыканкама Н.М.Марковіч узнагародзіла лепшых маладых работнікаў Ушаччыны. Некаторыя аказаліся адзначанымі двойчы: старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Захарэнка ўручыла Падзяку галоўнаму спецыялісту сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення справамі райвыканкама Аляксею Казлоўскаму, а майстру па добраўпарадкаванні ЖКГ Вользе Шчэрбік аб’яўлена Падзяка старшыні райвыканкама.

Няма сумненняў, што, акрамя ўзнагароджаных у гэты дзень, у раёне шмат іншых дастойных працаўнікоў моладзі, якія памнажаюць здабыткі, дасягненні і славу Ушаччыны.

2017
Витебский облисполком
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Гендерное равенство - Комитет ООН рекомендует
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт