• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

РАЗАМ МЫ МНОГАЕ ЗМОЖАМ!

15.11.2018

Гэтыя словы не раз гучалі падчас нядаўняй сустрэчы кіраўніцтва раёна з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў Ушаччыны. Такі фармат зносін, па словах арганізатараў, максімальна плённы, паколькі дае магчымасць не толькі ў кагорце аднадумцаў абмеркаваць актуальныя тэмы, але і заручыцца падтрымкай улады, вырашыць праблемы на месцы.

Аб няпростай сітуацыі старшыні райвыканкама У.Г.Аўдошку расказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Т.М.Малак. У планах аб’яднання на бягучы год было правядзенне добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў у Павуллі і Усаі. Сродкі на гэта ёсць, падрыхтавана уся неабходная дакументацыя, выбраны падрадчык работ. І ўсё ж справа не можа зрушыцца з месца з-за пэўных “папяровых” момантаў: тэрыторыя, на якой размешчаны могілкі, афіцыйна знаходзіцца на балансе ЖКХ, а непасрэдна помнікі – не. Уладзімір Генадзьевіч уважліва выслухаў нюансы справы і паабяцаў зрушыць апошнюю з “мёртвай кропкі” (пра тое, што будзе зроблена на гэтым шляху, мы раскажам у наступных нумарах газеты).

Дастаткова праблемным для кіраўнікоў многіх грамадскіх аб’яднанняў з’яўляецца пытанне збору ўзносаў. Аднак з яго вырашэннем яны паабяцалі справіцца самастойна. Дастойна выглядае ў гэтым сэнсе раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яе новы старшыня А.У.Хвашчэўская ўсяго за год вывела суполку з крызісу – колькасць членаў павялічылася, а сёлетні план па ўзносах быў выкананы яшчэ ў жніўні.

Перадавыя пазіцыі ў вобласці і нават у рэспубліцы традыцыйна займаюць раённыя арганізацыі РГА “Белая Русь” (кіраўнік – Н.М.Марковіч), Беларускага фонду міру (Т.М.Малак), таварыства інвалідаў па зроку (Т.У.Кляпец), раённы савет ветэранаў (Н.А.Васілеўская). На думку ўдзельнікаў сустрэчы, выдатна было б падцягнуць па некаторых паказчыках ушацкія аб’яднанне прафсаюзаў і арганізацыю Беларускага саюза жанчын. Зрэшты, першая суполка пад кіраўніцтвам М.А.Шэўчанка ўжо загучала ў раёне дзякуючы шырокай арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы мерапрыемстваў, а старшыня другой А.В.Пашковіч працуе зараз над афармленнем аб’яднання ў якасці юрыдычнай асобы, што дазволіць атрымаць пэўнае фінансаванне, а значыць, адкрые новыя магчымасці для карыснай дзейнасці.

– Прыемна ўсведамляць, што прадстаўнікі ўсіх грамадскіх аб’яднанняў Ушаччыны настроены канструктыўна, аказваць годную падтрымку раённым уладам, – зазначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўнік дэпутацкай групы пры раённым Савеце дэпутатаў В.П.Котаў. – Яны заўсёды задзейнічаны ў розных электаральных кампаніях: дапамагаюць у падборы кандыдатаў у наглядальнікі, члены выбарчых камісій, ды і самі нярэдка імі становяцца. Упэўнены, што і падчас прэзідэнцкіх, парламенцкіх выбараў, што адбудуцца ў нашай краіне ў 2019-2020 гадах, нашы аб’яднанні зноў мабілізуюць свае сілы – і ўсё пройдзе на вышэйшым узроўні.

Займаюцца грамадскія аб’яднанні Ушаччыны і дабрачыннай дзейнасцю. Адна з бліжэйшых і надзвычай адказных акцый, у якой прымуць удзел усе без выключэння, – “Нашы дзеці”, што праводзіцца напярэдадні навагодніх святаў. Не адкладваючы тэму ў доўгую скрыню, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, хто і якім чынам павіншуе сёлета прадстаўнікоў розных катэгорый грамадзян, – без падарункаў і ўвагі на Ушаччыне не застанецца ніхто!

Падчас мерапрыемства былі вырашаны і некаторыя іншыя арганізацыйныя моманты. Адзін з іх – абранне новага складу каардынацыйнага савета кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Старшынёй названай структуры стала Марыя Аляксееўна Шэўчанка.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

! На сённяшні дзень ва Ушацкім раёне зарэгістравана 19 грамадскіх аб’яднанняў. Самыя масавыя – прафсаюзы: адзін аб’яднаны і 4 раённыя (у іх склад уваходзяць 44 пярвічкі).

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт