• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Ратавальнікі праводзяць прафілактычную працу і ў выхадныя дні 

11.01.2021
Статыстыка новага года няўмольная: за 10 дзён 2021-га ў рэспубліцы адбылося ўжо 162 пажара, на якіх абарвалася жыццё 28 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рост назіраецца як па колькасці здарэнняў, так і па гібелі людзей. Рызыка ўзнікнення пажараў традыцыйна ўзрастае падчас вялікіх святочных выхадных, калі грамадзяне расслабляюцца і забываюць пра элементарныя правілы бяспекі. Таму ў першыя дні студзеня выратавальнікі вобласці перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы, пад кантроль узяты грамадзяне з так званых груп рызыкі.

На шчасце, у нашым раёне з пачатку года пажараў не зарэгістравана, але прафілактычная работа таксама праводзілася вельмі актыўна. Рэйдавыя групы з прадстаўнікоў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, супрацоўнікаў міліцыі, сацыяльнай службы, сельвыканкамаў наведвалі і абследавалі домаўладанні грамадзян на тэрыторыі практычна ўсіх сельсаветаў. У зоне асаблівай увагі былі адзінокапражываючыя грамадзяне, інваліды, сем’і, што выхоўваюць дзяцей, а таксама людзі, якія злоўжываюць спіртным – большасць сёлетніх ахвяр агню на момант трагедыі знаходзіліся ў нецвярозым стане. Акрамя неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, у рэйтынг асноўных прычын узгаранняў трапіла парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і пры выкарыстанні электрычных прыбораў. У кожным доме члены груп нагадалі правілы бяспечных паводзін, аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Прафілактычная работа працягваецца і ў гэтыя выхадныя, але сітуацыя зменіцца ў лепшы бок, толькі калі самі людзі зразумеюць, што агонь не даруе нядбайнасці і ігнаравання правіл пажарнай бяспекі.