• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Працягваецца збор подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

11.06.2020

Пакуль у нашым раёне працуюць члены толькі адной ініцыятыўнай групы грамадзян – па вылучэнні кандыдатам дзеючага кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі. У склад групы ўваходзіць 22 чалавекі, каардынатарам з’яўляецца А.С.Мялешка.

– Нашы зборшчыкі подпісаў наведваюць грамадзян па месцы жыхарства, прад’яўляюць адпаведнае пасведчанне і пашпарт, – расказвае аб асаблівасцях этапу выбарчай кампаніі Аксана Стэфанаўна. – У зносінах з людзьмі ў некаторых населеных пунктах узнікала пытанне, чаму члены ініцыятыўнай групы ходзяць па домаўладаннях у час пандэміі. На гэты конт хочацца заўважыць, што абмежавальных мер на перамяшчэнне не ўводзілася, а патрабаванні бяспекі мы строга захоўваем – кожны член ініцыятыўнай групы ідзе на кантакт з грамадзянамі ў масцы, пальчатках, мае дэзсродкі, якімі апрацоўвае рукі перад наведваннем дома або кватэры. Зазначу з уласнай практыкі, што, напрыклад, пры наведванні прыватных сядзіб не імкнуся заходзіць у дом, калі мяне не запрашае сам уласнік, прапаноўваю паставіць подпіс за кандыдата на вуліцы ў любым зручным для грамадзяніна месцы, і спрэчных момантаў пакуль не ўзнікала. Таксама хачу нагадаць, што даныя аб выбаршчыку (прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, нумар пашпарта ці іншага дакумента, што пацвярджае асобу) запісаць у ліст можа як ён сам, так і зборшчык, аднак дату і подпіс выбаршчык абавязкова павінен паставіць сваёй рукой.

Збор будзе працягвацца да 19 чэрвеня ўключна. Паставіць подпіс за асобу, якая прэтэндуе на кандыдацкі статус, можна таксама на пікетах у дазволеных месцах. Адзначым, што пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам той ці іншай асобы не павінны пераўтварацца ў акцыю або мітынг, бо гэта парушае заканадаўства краіны аб масавых мерапрыемствах.

Падрыхтаваў Д.Раманоўскі.