• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

ПОДЗВІГ ПРОДКАЎ НЕ БУДЗЕ ЗАБЫТЫ

11.05.2018

Час бязлітасны. Яшчэ пару год таму ў Дзень Перамогі на “Прарыве” для самых шаноўных гасцей – удзельнікаў вайны – ставілі некалькі радоў крэслаў. Сёлета ж на цэнтральнай плошчы яно было ўсяго адно: з 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай, што жывуць зараз на Ушаччыне, сілы прыйсці на ўрачыстасць знайшоў толькі Міхаіл Сцяпанавіч Іваноў. Як і належыць сапраўднаму воіну, мужчына бадзёрыўся, ахвотна паціскаў руку кожнаму, хто падыходзіў персанальна яго павіншаваць. А на пытанне, як адчувае сябе ў спякотны дзень, былы камсорг партызанскага атрада ўсміхнуўся: “Хіба ж гэта гарачыня? Вось на вайне была сапраўдная спякота...”

Полымя ваеннага ліхалецця моцна апаліла Ушаччыну: фашыстамі была знішчана 91 вёска, многія з іх – разам з жыхарамі, а Асавіна, Мурагі , Ралля і Тухаціна сталі ўшацкімі хатынямі. Загінуў кожны трэці жыхар раёна, і за ўсе прайшоўшыя дзесяцігоддзі нам так і не ўдалася аднавіць даваенную колькасць насельніцтва. Пра гэта ў прамове на мітынгу ля помніка загінуўшым воінам і партызанам казаў старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка. “Наш свяшчэнны абавязак – помніць, якой цаной заваявана мірнае жыццё”, – падкрэсліў ён.

І на Ушаччыне подзвіг продкаў ніколі не будзе забыты. Пацвердзіла гэтую выснову і святкаванне Дня Перамогі – насычанае на падзеі і багатае на ўдзельнікаў. Распачало ж праграму ўрачыстае шэсце на галоўнай плошчы раёна. Рытм яму традыцыйна задалі вайскоўцы часці Заслонава і юныя барабаншчыцы. Дружнымі радамі прайшлі па плошчы дэлегацыі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый: прыгожымі і шматколькаснымі былі калоны райспажыўтаварыства і ЖКГ, Ушацкай школы і ТЦСАН, лясгаса і “Лясных азёр”, многія іншыя. “Калі вось так, поруч з калегамі, ідзеш у працоўнай калоне, да ўзнёслага настрою з нагоды свята дадаецца і пачуццё гонару за сваё прадпрыемства, за ўклад, што мы ўносім у развіццё раёна”, – падзялілася ўражаннямі намеснік старшыні райспажыўтаварыства па кадрах і ідэалагічнай рабоце М.В.Храмёнак.

Адначасова ўзнёслым і шчымлівым было шэсце ўдзельнікаў акцыі “Беларусь памятае” – перад ушачанамі праплылі выявы герояў ваеннага пакалення, і паказалася абсалютна рэчаісным тое, што памяць і любоў сыноў, унукаў і праўнукаў робіць гэты мужны легіён бессмяротным. Цяжка было ўтрымацца і не падцягнуць песні ваенных часоў, пад якія ліха танцавалі на плошчы юнакі і дзяўчаты ў гімнасцёрках. А ў хуткім часе ў прысутных з’явілася магчымасць даць волю сваім вакальным памкненням падчас флэш-мобу, калі ўсім прапанавалі падхапіць знакамітую песню “Дзень Перамогі”, распачатую хорамі клуба “Ветэран” і дзіцячай школы мастацтваў.

Цікава і радасна было назіраць за паказальнымі выступленнямі юных дзюдаістаў і футбалістаў, маленькіх танцораў. Увогуле дзеці ў гэты дзень былі важнымі асобамі амаль кожнага дзейства: разам з татамі і мамамі ішлі ў працоўных калонах, з імпэтам цягнулі ручкі з кветкамі да мемарыяльных пліт ля помнікаў – і гэта правільна, бо менавіта для іх цяперашняга бясхмарнага жыцця 73 гады таму здабылі Перамогу героі Вялікай Айчыннай.

Нямала было сярод удзельнікаў урачыстасці і людзей, што бачылі вайну на свае вочы. “Уражанняў захавалася не так шмат, бо нарадзіўся якраз у год пачатку вайны, – расказвае Фёдар Пятровіч Спірчонак. – Партызанам быў мой тата Пётр Міхайлавіч. Памятаю, як давялося пакінуць родныя Шчарбёнкі і хавацца па лясах – але мама здолела нас зберагчы, пашанцавала і ў тым, што цэлай засталася хата. Ды ўсё ж вайна закранула кожную ўшацкую сям’ю, і гэтае свята для мяне асаблівае: вось і сёння прыехалі з сынам ва Ушачы, каб ускласці кветкі да помніка”. Ушачане старэйшага пакалення, магчыма, памятаюць нашага земляка, які пачынаў працу ў калгасе “Чырвоны Кастрычнік”, быў другім сакратаром райкама камсамола. Пазней ён займаўся партыйнай работай у розных гарадах, служыў у Камітэце дзяржаўнай бяспекі, зараз жа большую частку года праводзіць на малой радзіме, жыве яе справамі і праблемамі.

Шмат было на свяце гасцей з іншых гарадоў і нават краін. На “Прарыве” давялося сустрэць сям’ю Апарыных з Масквы, якія расказалі, што ўшацкі мемарыял іх моцна ўразіў, падкрэслілі, што нашы братэрскія народы маюць агульную гісторыю і аднолькава ставяцца да тэмы захавання памяці пра Вялікую Айчынную. Вельмі ўсхваляванымі выглядалі Георгій Канстанцінавіч, Ганна Іванаўна і Віктар Малюжэнцы. Жыхары Віцебска вырашылі сустрэць 9 Мая менавіта на “Прарыве”, бо тут на адной з мемарыяльных пліт значыцца прозвішча іх бацькі і дзеда. Канстанцін Малюжэнец быў байцом І Антыфашысцкай брыгады: у ноч з 4 на 5 мая камбрыг Гіль-Радзівонаў і яго адважныя паплечнікі засталіся прыкрываць прарваўшыхся партызан і жыхароў. Да світанку амаль ніхто з герояў не дажыў... “Мая маці не хацела верыць у смерць мужа, шукала яго цела па навакольных лясах, раскопвала нават брацкія магілы. Знайшлі яго партызаны, апазнаўшы па кажушку – май у той год быў халодны...” – расказвае Георгій Канстанцінавіч.

Такіх гісторый пліты ўшацкіх мемарыялаў хаваюць шмат. І да кожнай 9 Мая былі ўскладзены вянкі і кветкі – ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, простых грамадзян. Хвілінамі маўчання і зброевым салютам ушанавалі нашчадкі памяць ахвяр фашызму.

Прадаўжальнікамі слаўных баявых традыцый у наш час з’яўляюцца ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі сілавых структур. І, канечне, вельмі памятным стане для ўшачан – членаў Беларускага саюза афіцэраў – момант уручэння ім юбілейных медалёў “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”. Узнагароды з рук У.Аўдошкі і начальніка адасобленай групы (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Л.Шахноўскага атрымалі ў час мітынгу ля помніка ва Ушачах супрацоўнікі райаддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях А.Андросаў, В.Ганін, Д.Лёля, А.Уліновіч, М.Кісель, С.Пацэйка, В.Карэйша, М.Шустроў, А.Жарнасек. Былі адзначаны і грамадзяне, якія прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі на тэрыторыі раёна мерапрыемстваў тэрытарыяльнай абароны: намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Ушацкага раёна ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў А.Захараў уручыў граматы да 100-годдзя ўтварэння ваенных камісарыятаў работнікам сферы адукацыі Н.Стрыжонак, А.Тарасені, Т.Крахотка, В.Дуброўскай.

Прадоўжылася свята на канцэртных пляцоўках і вуліцах гарпасёлка. Парадавалі крэатыўнымі і кранальнымі нумарамі ўдзельнікі канцэртаў, што ладзіліся ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Уразіў гледачоў фрагмент спектакля “Калі мы былі маладымі”, паказаны маладзёжным тэатрам, што нядаўна створаны пры цэнтры. Песню “Майскі вальс” у выкананні Кірыла Шалыгі выдатна праілюстравала пастаноўка “Цягнік Перамогі” са сцэнай вяртання байцоў на Радзіму. Авацыямі сустрэлі гледачы знакамітую “Смуглянку” ў выкананні вакальнай групы газавікоў з палымяным танцам Дар’і Казак. Аздобілі праграму нумары настаўнікаў і вучняў школы мастацтваў, як заўсёды выдатную праграму паказалі маладыя душой удзельнікі хору народнага клуба “Ветэран”.

Нельга было прайсці міма тэматычных пляцовак, якія з душой падрыхтавалі і з выдумкай аформілі ўстановы культуры, райкам БРСМ. Асабліва вабілі яны маленькіх ушачан, якія з цікавасцю разглядалі стылізаваны партызанскі прывал з палаткай і вогнішчам, падстаўлялі шчочкі для малюнка з чырвона-зялёным беларускім “сардэчкам” і нават намагаліся прымераць партызанскія кірзачы!

Народным каларытам і смачнымі пахамі вабілі людзей падворкі сельсаветаў – і кожны з іх меў свае “разынкі”. Клёцкі з грыбамі ад Галіны Хоміч і пірагі з апельсінамі ад Аксаны Рудзёнак прапаноўвалі на Ушацкім. Папяровыя лебедзі Вольгі Панамаровай, яноўскія карункі Таісы Ткачэнка, драўляныя бусел ды чапля з кошыкам дамашніх яек ад Іны Паўловіч стварылі крэатыўны вобраз Вяркудскага падворка. Праявілі гаспадарчыя таленты і жарскія ўдзельнікі, якія частавалі прахожых адмысловымі стравамі. Нашу ж увагу асабліва прыцягнуў зроблены ў тэхніцы арыгамі ордэн Айчыннай вайны – плён творчасці таленавітага майстра Веранікі Лабецкай. Абсалютна ўсе прадстаўнікі сельсаветаў, прадпрыемства грамадскага харчавання, прадпрымальнікі вельмі пастараліся, каб зрабіць у такое важнае для ўсіх нас свята свой карысны ўнёсак.

Чарговае 9 Мая стала гісторыяй. І як жа выдатна, што сучаснае пакаленне беларусаў пра вайну ведае толькі па кнігах, фільмах ды расказах. Дык няхай жа лепш папяровымі будуць баявыя ордэны, а вось буслы – сапраўднымі: хай прыносяць яны нам дзетак, ад усмешак якіх яшчэ больш святлее аблічча нашай Белай Русі.

Н.БАГДАНОВІЧ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт