• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

ПЕРСПЕКТЫВЫ ЗАЎСЁДЫ ЁСЦЬ

20.12.2019

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у чацвер у арганізацыях раёна. У гэты раз размова ішла пра традыцыі суверэннай Беларусі. Інфармацыйна-прапагандысцкая група,  у склад якой увайшоў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Садоўскі, наведала калектыў філіяла “Маяк-Ушацкі”.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Віктараўна Бельская спынілася на самых знакавых і вядомых традыцыях, у іх ліку Усебеларускі народны сход, агульнанацыянальная патрыятычная акцыя “Беларусь памятае”, Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, свята “Купалле”, дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, ушанаванне працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, уручэнне прэмій “За духоўнае адраджэнне”, Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі і многія іншыя. За няпоўныя тры дзясяткі гадоў гэтыя звычаі ўжо сталі арганічнай часткай нашага беларускага грамадства.

Падчас сустрэчы працаўнікі “Маяка-Ушацкага” скарысталіся магчымасцю задаць хвалюючыя пытанні кіраўніцтву раёна. Праходзіў жа дзень інфармавання на базе прадпрыемства меліярацыйных сістэм – як вядома яно пасля рэарганізацыі далучылася да “Маяка”, які ў сваю чаргу ўваходзіць у інтэграцыйную структуру Полацкага КХП. Таму і цікавіла немалую частку калектыву, што ж будзе з меліярацыяй. “Рашэнне аб рэарганізацыі было вымушаным і прымалася на ўзроўні старшыні аблвыканкама. Тым не менш, кіраўніцтва КХП бачыць перспектывы па рабоце з меліярацыйнымі сістэмамі. Ідзе гаворка, напрыклад, пачаць работу з торфам. У зоне вашай адказнасці будзе вывазка арганікі, уборка камянёў, іншыя віды дзейнасці па падрыхтоўцы глебы, – зазначыў Сяргей Сяргеевіч.

Была закранута тэма выплаты заработнай платы, адсутнасці запчастак для рамонту тэхнікі. Між тым, прыбытак прадпрыемства залежыць не толькі ад кіраўніцтва, а і ад кожнага работніка. Напрыклад, якасныя кармы даюць магчымасць атрымліваць большыя надоі і прывагі. Як і сумленныя адносіны да справы. У цяперашні час на адну карову маюць толькі каля трох тысяч кілаграмаў, а каб заставаліся сродкі на паліва, запчасткі – трэба атрымліваць не менш пяці тысяч.

Як і многіх іншых жыхароў раёна, прадстаўнікоў працоўнага калектыву хвалявала пытанне рамонту маста праз раку ў гарпасёлку. “Чатыры разы на дзень на МАЗе прыходзіцца рабіць круг праз Гуту, а гэта не адзін дзясятак перарасходаванага паліва. Ды і мост у Гуце з-за такога патоку хутка таксама стане небяспечным”, – казаў вадзіцель В.Алексяёнак. Як адзначыў С.С.Садоўскі, пытанне сапраўды праблемнае і не толькі для раёна, бо гэтая дарога з’яўляецца транзітнай і рухаюцца праз яе не толькі ўшачане. Прапрацоўваецца пытанне распачаць рамонтныя работы ў наступным годзе.
***

Намеснік старшыні райвыканкама А.В.Галяковіч выступіў у калектыве аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы, а намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч – у яслях-садзе №2, дзе абмяркоўваліся пытанні асфальтавання дарог і добраўпарадкавання гарпасёлка.

В.КАМАРКОВА.

Год малой родины родины
Витебский облисполком
Сбор предложений по совершенствованию административной ответственности
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Мисс Беларусь-2020
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт