• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Памяць. Без права на забыццё

16.02.2018

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Савецкі Саюз удзельнічаў больш як у 30 ваенных канфліктах, але самым маштабным з іх стала афганская вайна. Зараз яе называюць першай у навейшай гісторыі контртэрарыстычнай аперацыяй. Афіцыйнай мэтай уводу савецкіх войскаў у Афганістан было прадухіленне пагрозы замежнага ваеннага ўмяшання, але ўжо вельмі хутка наш абмежаваны кантынгент быў уцягнуты ў грамадзянскую вайну і стаў яе актыўным удзельнікам. Тыя ж, хто вярнуўся, праз дзесяцігоддзі памятаюць падзеі тых часоў да драбніц, нясуць светлую памяць пра сваіх сяброў і верныя баявому брацтву. А беларуская дзяржава і грамадства штогод 15 лютага ўшаноўваюць подзвіг гэтых людзей у Дзень памяці, падтрымліваюць іх маральна і матэрыяльна.

Як і подзвіг аб воінах-інтэрнацыяналістах, якія пабывалі ў іншых гарачых кропках. Яны іх не выбіралі, але верныя прысязе, накіроўваліся туды, куды іх адпраўляла Радзіма, і годна неслі службу ўдалечыні ад родных мясцін. Аб гэтым казаў падчас урачыстага мерапрыемства ў музеі народнай славы старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка, які адзначыў, што гонар за подзвігі, гераізм воінаў-“афганцаў” неаддзельны ад светлай памяці тых, хто не вярнуўся з бою. І сёння мы не павінны забываць, што зрабілі гэтыя мужныя людзі. Словы павагі ваяваўшым дзецям неваяваўшых бацькоў выказала і старшыня раённага савета ветэранаў Ніна Аляксандраўна Васілеўская. Начальнік адасобленай групы Ушацкага раёна аб’яднанага ваенкамата Лепельскага і Ушацкага раёнаў Леанід Пятровіч Шахноўскі пажадаў віноўнікам урачыстасці моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, адзначыў, што ў сучасным неспакойным свеце, калі лакальныя канфлікты ўзнікаюць ужо практычна ля самых граніц нашай дзяржавы, яна разлічвае на вопыт і грамадзянскую пазіцыю воінаў-інтэрнацыяналістаў, і няма сумненняў, што “афганцы” ў выпадку чаго не падвядуць. Да прысутных звярнуўся і старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Анатоль Рудкоўскі. Ён нагадаў пра падзеі тых ваенных часоў, падкрэсліў стойкасць і адвагу нашых землякоў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, выказаў словы падзякі і віншавання ў адрас сваіх таварышаў.

З сумам у вачах слухалі яны тэматычныя канцэртныя нумары, падрыхтаваныя культработнікамі, разам з прадстаўнікамі працоўных калектываў і кіраўніцтвам раёна ўшанавалі памяць тых ушачан, якіх прывёз на радзіму “чорны цюльпан” – Аляксандра Клачка, Міхаіла Хрыпача і Мікалая Ключонка.

Потым удзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі і кветкі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам і дэлегацыі накіраваліся да месцаў пахавання баявых сяброў.

Яны не аматары расказваць пра сваю службу. Кажуць, што хваліцца няма чым, што ўсяго толькі выконвалі загад. Не саромеюцца прызнацца, што было страшна і баяліся смерці – хацелася жыць, вярнуцца дадому, да бацькоў, працаваць, гуляць з сябрамі. І таму куды больш ахвотна ўспамінаюць не аўтаматныя чэргі, разрывы бомбаў і запоўненыя ўзброенымі баевікамі кішлакі, а чырвоныя ў красавіку ад квітнеючага маку даліны, пякучае сонца і ледзяную крыштальную ваду горных рэк, незвычайную архітэктуру далёкай краіны, якая на ўсё жыццё стала не чужой.

– 15 лютага – сумны дзень для мяне і сяброў. Ён вяртае ў мінулае, якое не заўсёды прыемна ўспамінаць. Вы ўсё роўна не зможаце дакладна апісаць тое, што мы адчуваем у гэты дзень. Думаеш, жывы застаўся, а колькі хлопцаў загінула тады, – кажа па дарозе на могілкі прадстаўнік аднаго з першых “афганскіх” прызываў Анатоль Жаваранак.

З кожным годам кропак прыпынку на жалобным маршруце становіцца ўсё больш. У Рыбакі дэлегацыя заязджала і ў мінулыя гады – традыцыйна 15 лютага прадстаўнікі ўлады і грамадскага аб’яднання “Белая Русь” з матэрыяльнай дапамогай наведваюць і родных вайскоўцаў, якія загінулі падчас праходжання тэрміновай воінскай службы ў мірны час. Але сёлета заглянулі і на мясцовыя могілкі. Не так даўно тут знайшоў апошні прытулак ураджэнец Загуззя, былы афганец Пётр Мялешка. І не важна, што з многімі воінамі-інтэрнацыяналістамі, якіх вязуць хаваць на родную Ушаччыну з розных гарадоў, нашы “афганцы” не былі асабіста знаёмы – яны ўсё роўна свае.

Але нягледзячы на гады і ўзрост ветэранаў вайны ў Афганістане іх раённая арганізацыя ў апошні час не толькі не зменшылася, а нават прырасла новымі членамі – другі год запар матуль Аляксандра Клачка і Мікалая Ключонка разам з іншымі актывістамі наведвае “афганец” Аляксандр Гвоздзеў, які не так даўно вярнуўся з Наваполацка ў роднае Ільюшына. І для Ганны Тарасаўны Ключонак ён адразу, як і Васіль Полазаў, Аляксандр Пугач і іншыя воіны-інтэрнацыяналісты, стаў “сыночкам”.

“Даруй, мой хлопчык, што зусім рэдка цябе стала наведваць – не ідуць ногі…”, – плакала на магіле сына маці Г.Т.Ключонак, якую падводзіць здароўе. Калі ж воіны-інтэрнацыяналісты крыху яе супакоілі, жанчына звярнулася да намесніка старшыні райвыканкама Алены Васільеўны Пашковіч з просьбай ад дапамозе ў замене помніка на магіле сына. І дапамога будзе – бо пахаванні воінаў-інтэрнацыяналістаў нараўне з магіламі воінаў і партызан Вялікай Айчыннай адносяцца да тых, што знаходзяцца пад пільным наглядам мясцовых улад. І прыемна было назіраць, што і ў Мажуйках, і ў Дубінцы старшыні Кубліцкага сельвыканкама Ірына Віктараўна Ластаўка і Вялікадолецкага Алег Леанідавіч Сыс загадзя паклапаціліся аб тым, каб у гэты дзень пад’езд да могілак і самі месцы пахавання былі расчышчаны.
Не змагла сёлета сустрэцца з воінамі-інтэрнацыяналістамі на магіле сына Валянціна Аляксандраўна Клачок – жанчыну, прыкаваную да ложка цяжкай хваробай, А.В.Пашковіч з “афганцамі” наведалі дома. Потым яны планавалі пад’ехаць і да тых таварышаў, якія па стане здароўя не змаглі прыняць удзел у сустрэчы. “Успомнім усіх, і жывых, і паўшых” – казалі воіны-інтэрнацыяналісты, тым самым пацвярджаючы дэвіз свайго слаўнага баявога братэрства – без права на забыццё.

Д.Раманоўскі

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт