• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

ПА АДНОЙ ДАРОЗЕ

26.07.2018

На бягучым тыдні транзітам праз Ушаччыну праехала група веласіпедыстаў, актывістаў цвярозага і здаровага ладу жыцця. Усе гэтыя людзі ва ўзросце ад 12 да 78 гадоў – удзельнікі 25 рэспубліканскага агітацыйнага велапрабегу, арганізаванага Беларускім грамадскім аб’яднаннем “Цвярозасць – Аптымаліст” імя Г.Шычко. Мэта мерапрыемства – прапаганда вольнай ад алкаголю, тытуню і наркотыкаў жыццядзейнасці, выхаванне патрыятызму, развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму.

Велапрабег праходзіў праз Оршу, Чашнікі, Лепель, Докшыцы і іншыя гарады. Наш гарпасёлак таксама быў уключаны ў маршрут веласіпедыстаў, і тыя з задавальненнем сустрэліся з ушачанамі. На працягу гадзіны доўжылася зацікаўленая гутарка пра здароўе і шляхі яго дасягнення, прысутныя абменьваліся меркаваннямі аб праблемах барацьбы з алкагалізмам. Цікава і жыва выступіў В.А.Талкачоў, кіраўнік велапрабегу, старшыня прыгаданага вышэй грамадскага аб’яднання, акадэмік Міжнароднай акадэміі Цвярозасці, эксперт ААН па праблемах наркаманіі і цвярозасці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён прадставіў сваіх калег публіцы і расказаў пра ўласны жыццёвы вопыт. З 1979 года мужчына даў слова жыць цвяроза і без тытуню, і з тых часоў гэта слова трымае. Акрамя таго, узначаліўшы аб’яднанне “Цвярозасць – Аптымаліст”, ужо на працягу 30 гадоў імкнецца зрабіць Беларусь цвярозай. Як сапраўдны патрыёт, ён выступае за здароўе будучых пакаленняў, таму ахвотна дзеліцца сваімі разважаннямі з гэтай нагоды, дае парады моладзі.

Добры настрой – залог добрага самаадчування. І каб завяршыць сустрэчу на пазітыўнай ноце, усе яе ўдзельнікі праспявалі песню А.Міцяева “Як здорава”. Магчыма, пройдзе тыдзень ці месяц – і на Ушаччыне таксама збяруцца ў адну каманду тыя, каму са здароўем па адной дарозе. І хоць касцяк грамадскага аб’яднання ўжо склаўся, тут рады папаўненню, бо гэта азначае, што прыхільнікаў правільнага ладу жыцця ў Беларусі становіцца больш.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт