• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

НЕПАТРАБАВАЛЬНАЯ І ЗАПАТРАБАВАНАЯ

30.06.2020

Збожжаўборачны камбайн на полі ў канцы чэрвеня? Яшчэ некалькі год таму ў гэта немагчыма было паверыць, але дзякуючы пошуку новых, аптымальных для нашых умоў культур такі ранні пачатак уборачнай становіцца рэальнасцю. У кожным сельгаспрадпрыемстве раёна сёлета маюцца плошчы азімай свірэпіцы, якія якраз і даспяваюць гэтымі днямі. А стартавыя тоны насення культуры аграрыі ААТ “Агра-Селішча” і КУСГП “Вялікадолецкае” атрымалі яшчэ на мінулым тыдні. Прычым, зрабілі гэта першымі ў вобласці!

Свірэпіца непатрабавальная да ўмоў развіцця і холадаўстойлівая: усходы могуць пераносіць замаразкі да мінус васьмі градусаў, а расцепрактычна на любой глебе. Канечне, бедныя пеясчаныя мала падыходзяць, але ўсё роўна свірэпіца на іх дае лепшы ўраджай, чым, напрыкад, рапс. Да таго ж яна выспявае на 10-15 дзён хутчэй яравога рапсу і з’яўляецца добрым папярэднікам для зерневых і бабовых культур, кукурузы.

Пра гэтыя асаблівасці мне расказалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Сяргей Сяргеевіч Садоўскі і яго намеснік Сяргей Аляксандравіч Белагрыўцаў на шляху да поля за Лясінамі, дзе на мяжы з Докшыцкім раёнам пачынала ўборку свірэпіцы КУСГП “Вялікадолецкае”. Тут сёлета самыя вялікія плошчы гэтай культуры – 254 гектары.

– Пры нашым дэфіцыце мініральных угнаенняў нават пры мінімальных 6 цэнтнерах з гектара яе вырошчванне эканамічна абгрунтавана, – кажа С.С.Садоўскі. – Выручаныя сродкі щ гаспадарках накируюцца на выплату заработнай платы, набыццё запчастак, дазволяць закрыць праблемныя моманты. Тэрміны выспявання свірэпіцы ў нейкім сэнсе і “прымушаюць” інжынерныя службы сельгаспрадпрыемстваў раней заняцца падрыхтоўкай камбайнаў, сушылак і зернеачышчальнага абсталявання, што таксама важна для далейшага паступовага ўваходу ў жніво – рапсу, потым зерневых і зернебабовых. А выспявае свмрэпіца на розных палях нераўнамерна, што дазваляе ўбіраць іх па чарзе, зменшыць страты.

Пачыналі ў “Вялікадолецкім” адным камбайнам – даверылі справу вопытнаму механізатару Юрыю Альбіновічу. Па словах кіраўніка гаспадаркі Дзмітрыя Міхайлавіча Уліновіча, па меры неабходнасці будуць задзейнічаць дадатковыя агрэгаты. Свірэпіца адпраўляецца на маслаэкстракцыйны завод, дзе выкарыстоўваецца ў асноўным для вытворчасці тэхнічнага масла і біядызельнага паліва. Пасля таго як Ю.Альбіновіч правёў наладку камбайна і зрабіў некалькі кругоў па полі, Д.Уліновіч і галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Віктаравіч Зянюк замерали вільготнасці насення. Атрымалася 8,4 працэнта – можна пасля ачысткі здаваць на завод нават без дасушкі.
– Ідэя аб укараненні ў севазварот і пашырэнні плошчаў пасеваў свірэпіцы першапачаткова знаходзіла падтрымку не ва ўсіх гаспадарках, – зазначае С.С.Садоўскі. – Але паступова нам удаецца мяняць свядомасць кіраўнікоў і спецыялістаў, тлумачыць, што неабходна шукаць новыя крыніцы паляпшэння фінансавага стану, зарабляць, каб не выжываць, а і ўкладаць у развіццё.

Д.Раманоўскі.
Факт
Сёлета на палях гаспадарак раёна неабходна ўбраць рэкордныя 954 гектары свірэпіцы.