• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ…

11.03.2020

12+
Аляксей Дудараў.
Драматычная балада
Ушачский районный центр культуры и народного творчества
Прэм’ера — 13 марта 2020 года. Начало в 14-40 

Цена билета: 5 р.

Вы бачылі лес,
дзе прагал скразны?
Скажыце, вы бачылі бор той,
дзе кожнай другой няма сасны
ці сама меней — чацвёртай?
Анатоль Вярцінскі

Наш спектакль – даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць Перамогу над фашызмам. А яшчэ пра тое, наколькі вайна сваёй жорсткасцю, антыгуманнасцю, вычварэнствам супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.
Вячаслаў Грушоў:

— Вайна змяняе псіхалогію чалавека, раскрывае яго, прымушае паказаць усё схаванае ўнутры. І гэта самае страшнае, а можа – і самае галоўнае ў жыцці.

Наталля Саламаха-Конанава:

— Сорамна за любую вайну: калі думаюць, што заб’еш іншага – і тваё жыццё палепшыцца. Горка да слёз за забітых дзяцей і маці. Жудасна ад разнастайнасці нечалавечых здзекаў. Невыносна балюча ад таго, на што здольная чалавечая злосць. Наколькі жорсткім можа быць сэрца без любові!

Юлія Крашэўская:

— Мяне захапляе моц духу людзей, якія вытрымалі вайну. Гэта момант ісціны для кожнага: які ён – Чалавек з вялікай літары, ці зможа застацца такім жа і вытрываць усё гэтае. Кожны асабіста для сябе.

ВікторыяШамардзіна:

— Вайна — наша горкая гісторыя, жудасная праўда, ад якой ные сэрца і плача душа!

Георгій Лойка:

— Вайна – гэта трагедыя. Адбылася тупая, бязглуздая здрада вярхушкі Савецкай дзяржавы свайму Народу. Я не маю права, напэўна, пра гэта разважаць, але гэта маё меркаванне.

Святлана Сухадолава:

— Вайна – гэта боль і страх за пакаленне маіх прадзядоў і прабабуль, іх дзяцей. Гонар за іх мужнасць, цярпенне, чалавечую годнасць. Нізкі паклон іх адвазе. Няхай у нашых сэрцах жыве памяць пра іх і пра іх подзвігі!

Яўген Бераснеў:

— Вайна – гэта боль. Сэрца сціскаецца і наварочваюцца слёзы пры думцы пра дзяцей, жанчын, ні ў чым не вінаватых, якіх жорстка вынішчалі фашысты! Гэтыя гады і паплаціліся за гэтае, так ім і трэба. Няма чаго ім таптаць нашую зямлю. І яшчэ, канешне, адчуваю вялікі гонар за Нашу Перамогу.

У спектаклі выкарыстаны вершы Генадзя БУРАЎКІНА.

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый АНІСЕНКА.

Сцэнаграфія і касцюмы Валерыя ЮРКЕВІЧА.

Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.

Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.

Відэарад Алега ЧАРНЯКА.