• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

НАДЗВЫЧАЙ ЗАПАТРАБАВАНАЯ СЛУЖБА

21.03.2022

Урачыстае мерапрыемства з нагоды 20-гадовага юбілею Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна прайшло ў мінулую пятніцу ў Раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Залу запоўнілі цяперашнія і былыя работнікі ўстановы – у іх адрас прагучала шмат цёплых слоў і віншаванняў. Вельмі многія прысутныя былі запрошаны на сцэну для ўшанавання. Граматы і сувеніры ўручалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч, дырэктар ТЦСАН К.В.Коршун. Як і належыць у юбілей, шмат было падарункаў ад ушацкіх прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў. Так, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын А.В.Пашковіч уручыла падарунак пярвічцы ТЦСАН, якая з’яўляецца адной з самых актыўных у раёне. Прыемна было юбілярам атрымаць грашовы сертыфікат ад раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, падарунак ад ЦБП №237 у г.п.Ушачы Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”. У сваю чаргу, К.В.Коршун у якасці падзякі за плённае супрацоўніцтва ўручыла кіраўнікам ушацкіх арганізацый памятныя сувеніры.

Вядучыя імпрэзы расказалі пра гісторыю арганізацыі, якая два дзесяцігоддзі бездакорна выконвае важнейшую для нашага раёна справу сацыяльнага абслугоўвання жыхароў, развівае і ўдасканальвае сваю работу.     Ну а канцэртная праграма была ўдала складзена ў адпаведнасці з тэмай мерапрыемства.