• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

НА СВЯТАЎ СВЯЦЕ ВА УШАЦКАЙ ХАЦЕ

20.10.2020

За бягучы перыяд года на Віцебшчыне праведзена 65 тысяч культурных мерапрыемстваў, якія наведала больш 180 тысяч чалавек, кінатэатрамі і кіноўстаноўкамі вобласці абслужана звыш 180 тысяч, колькасць наведвальнікаў музеяў перавысіла 320 тысяч, бібліятэк, з удзелам аддаленых карыстальнікаў, –  больш 4 мільёнаў, традыцыйна паспяхова прайшоў Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, установы культуры працягваюць працаваць над новымі праектамі – спектаклі, канцэртныя праграмы, выставы і іншыя мерапрыемствы радуюць гледачоў.

Такія вынікі дзейнасці сферы былі агучаны на выязной калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, якая прайшла ў мінулую пятніцу ва Ушацкай дзіцячай школе мастацтваў. Год аказаўся няпростым для работнікаў галіны, але культурнае жыццё не спынілася. Не толькі праводзіліся мерапрыемствы, а і ўводзіліся ў строй новыя аб’екты, як тая ж дзіцячая школа мастацтваў ва Ушачах, ідзе мадэрнізацыя існуючых. Напрыклад, сёлета пасля рэканструкцыі здадзены ў эксплуатацыю гарадскі Палац культуры “Орша”, вядзецца рамонт Ушацкага музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка, Расонскага музея баявой садружнасці, Лепельскага краязнаўчага музея, Беларускага тэатра “Лялька” і дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў у Віцебску. І гэта толькі вялікія аб’екты.

Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама П.М.Падгурскі шчыра віншаваў калег з прафесійным “святам святаў” – менавіта так ён назваў Дзень работнікаў культуры. “Так атрымліваецца, што мы заўсёды падводзім вынікі крыху пазней, – казаў Пётр Мікалаевіч. – Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту і творчых дасягненняў!”

А яны, безумоўна, у культработнікаў Віцебшчыны ёсць. І доказам таму – россып узнагарод, якія атрымалі па выніках дзейнасці спецыялісты з усіх регіёнаў. Згодна з распараджэннем Віцебскага аблвыканкама, прэміі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў памеры 20 базавых велічынь у розных намінацыях прысуджаны выкладчыку Наваполацкага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Марыне Уладзіміраўне Лубчонак, загадчыку канцэртнага аддзела музея гісторыі архітэктуры Сафійскага  сабора Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Алене Яўгенаўне Мартынавай, дырэктару Лёзненскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Піваварчыку Сяргею Сяргеевічу, метадысту дзяржаўнай установы ”Цэнтр культуры ”Віцебск“ Уладзіславу Андрэевічу Панчанку, метадысту Пастаўскага Дома рамёстваў ”Стары млын“ Вользе Мікалаеўне Гукавай, дырэктару  Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алене Ігараўне Мяцеліца, дырэктару дзяржаўнай установы культуры ”Гарадоцкі гарадскі дом культуры“ Ірыне Генадзьеўне Раманюга, артысту-салісту Віцебскай абласной філармоніі Джуліеце Арсэнаўне Тарахчан.

За шматгадовую творчую дзейнасць, значны ўклад у адраджэнне, захаванне і прапаганду беларускай нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемствах Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны народны фальклорны калектыў “Медуніца” Дома культуры аграгарадка Адаменкі Лёзненскага раёна (кіраўнік – Ганна Фёдараўна Макравусава). Падзякі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены загадчыку Усценскага сельскага Дома культуры Аршанскага раёна Аляксею Уладзіміравічу Сімашу і намесніку дырэктара Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяне Уладзіміраўне Спаткай.

За добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Людміла Фёдараўна Карніловіч, Верхнядзвінскага райвыканкама Надзея Аркадзьеўна Масквічова. Падзякі Міністра культуры аб’яўлены загадчыку Сар’янскага сельскага Дома культуры Верхнядзвінскага раёна Алене Іванаўне Мінчанка, загадчыку  аддзела бібліятэкі імя Ф.Скарыны г.Полацк Людміле Барысаўне Дзядзюлінай, загадчыку Лёзненскага Дома раместваў Інэсе Міхайлаўне Самусенка.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар Ушацкага музея імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка Наталля Пятроўна Бугай, загадчык Ушацкай дзіцячай бібліятэкі Галіна Мікалаеўна Іванова, галоўны інжынер Лёзненскай райкінавідэасеткі Васіль Мікалаевіч Самусенка, настаўнік Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў №2 Алена Вячаславаўна Крывіна, дырэктар Верхнядзвінскай  цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людміла Аляксандраўна Куўшынава, калектыў работнікаў Цэнтра культуры “Полацк” (дырэктар – Дзмітрый Сігізмундавіч Грыневіч).

На калегіі былі агучаны і вынікі абласнога конкурсу на лепшую прэзентацыю брэндавых пляцовак гарадоў і раёнаў вобласці ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Дыпломамі за ІІІ месца ўзнагароджаны Дубровенскі, Лёзненскі, Міёрскі, Сенненскі і Шаркаўшчынскі раёны; за ІІ месца – Браслаўскі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Аршанскі, Расонскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шумілінскі раёны і горад Віцебск; за І месца – Верхнядзвінскі, Віцебскі, Глыбоцкі, Полацкі раёны і горад Наваполацк.

Не засталіся ўбаку ад віншаванняў і прафсаюзы. Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму старшыня яго Віцебскай абласной арганізацыі Алена Аляксандраўна Сабірава ўзнагародзіла  загадчыка аддзела абслугоўвання і інфармацыі Талачынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяну Пятроўну Пабяржыну, Ганаровай граматы Цэнтральнага камітэта ўдастоена метадыст Докшыцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Вольга Анатольеўна Кругляніна, Грамат Віцебскага абласнога камітэта – бібліятэкар Ушацкай дзіцячай бібліятэкі Святлана Рыгораўна Клачок і метадыст Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Уладзіміраўна Сісковіч.

Намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч таксама павіншавала ўдзельнікаў калегіі з прайшоўшым прафесійным святам і ўручыла памятны сувенір заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь, начальніку ўпраўлення культуры аблвыканкама з 1990 па 2011 гады Мікалаю Пятровічу Пашынскаму, а навуковы супрацоўнік музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка Святлана Канстанцінаўна Турло ў дзень свайго нараджэння атрымала падзяку старшыні райвыканкама – за добрасумленнее выкананне службовых абавязкаў, пошукавую і даследчую работу, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне насельніцтва.

Гаспадары мерапрыемства дастойна падрыхтаваліся да яго правядзення. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання суправаджалася канцэртнымі нумарамі ў выкананні ўзорнага аркестра народных інструментаў Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Маргарыты Андрэеўны Грынберг, узорнага дзіцячага хору дырыжора Жанны Віктараўны Савіцкай, лаўрэатаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў з ліку навучэнцаў школы. У фае размясціліся выставы музея народнай славы, якая адлюстроўвала гісторыю развіцця галіны культуры Ушаччыны, немагчыма было прайсці міма стэндаў, прадстаўленых Ушацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай. А на другім паверсе праходзіла прэзентацыя народных калектываў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якія размясцілі свае панадворкі на тэатралізаванай пляцоўцы ў выглядзе беларускай вёскі, дзе нашы культработнікі ярка прадстаўлялі сябе. а гасцей народнымі спевамі сустракаў вакальны гурт “Ушачаначка”, цудоўную прэзентацыю-выставу сваіх здабыткаў падрыхтаваў Ушацкі Дом рамёстваў, пры якім працягвае памнажаць старадаўнія  рамесныя традыцыі ўдзельнікі  народнага клуба майстроў ”Адраджэнне“, што аб’ядноўвае зараз 25 умельцаў. У захапленні былі госці і ад выступлення дзіцячага ўзорнага фальклорнага калектыву “Спадчына” Матырынскага сельскага клуба, творчай энергіі і запалу ўдзельнікаў хору народнага аматарскага аб’яднання “Ветэран”. Кіраўнік народнага клуба творчых сустрэч “Муза” Людміла Якаўлеўна Дунец расказала аб рабоце свайго аб’яднання, а гаспадыні народнага клуба нацыянальных культур “Дружба” частавалі гасцей нацыянальнымі стравамі беларускай, рускай, украінскай і башкірскай кухні. “Ушацкая хата на таленты багата!” – запрашалі вядучыя і ўсе госці мелі магчымасць упэўніцца, што гэта і сапраўды так.

Д.Раманоўскі.