• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

НА СТАРЦЕ – ХУТКІЯ І СМЕЛЫЯ

28.05.2018

На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” прайшоў спартыўны квест для працоўнай моладзі раёна. Памерацца сіламі суботняй раніцай сабраліся ўсяго дзве каманды, але яркіх эмоцый і драйву хапіла кожнаму. У цікавых спаборніцтвах, падрыхтаваных работнікамі райкама БРСМ, прынялі ўдзел педагогі, прадстаўнікі сацыяльнай службы і нават следчага камітэта.

На падобных мерапрыемствах заўсёды прысутнічае дух саперніцтва, яны даюць магчымасць атрымаць зарад бадзёрасці, знайсці новых сяброў. Аб гэтым падчас урачыстага адкрыцця гаварылі намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Васільеўна Стрыжонак, якія звярнуўся да ўдзельнікаў квесту з прывітальным словам, пажаданнямі ўдалага старту і пераможнага фінішу.

І вось на дыстанцыю адна за адной выйшлі каманды “Юнацтва” і “Чэмпіёны”. Ім трэба было пераадолець шэраг розных выпрабаванняў у залах комплексу: на хуткасць перавесці “сваіх” у спартыўным абручы, пранесці ў руках адначасова па два фітбола, знайсці ў трэнажорнай зале пэўнае абсталяванне, правільна адказаць на пытанні краязнаўчай віктарыны і інш. У выніку паспяховага праходжання кожнага з этапаў удзельнікі атрымлівалі падказкі, якія ў фінале дапамаглі ім знайсці адказ на галоўнае пытанне квесту.

На адну хвіліну хутчэй справілася з заданнем “Юнацтва”. “Напэўна, таму, што мы выходзілі на старт першымі і пастаянна адчувалі “дыханне” сапернікаў за спінай”, – адзначыла ўдзельніца каманды Таццяна Пузатка. “А нас адкінула ад лідарства не знойдзеная падказка ў дзіцячым пакоі, – уключылася ў размову Алена Карчэска. – З “дарослымі” ж заданнямі справіліся хутка. Мне як следчаму раённага аддзела Следчага камітэта было асабліва цікава знаходзіць адказы на тэарэтычныя заданні”.

Напрыканцы сустрэчы пераможцы і тыя, каму пашанцавала менш, узнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Арганізатары ж мерапрыемства выказалі спадзяванне ў наступны раз сустрэцца куды большым саставам, з шырокім прыцягненнем сельскай моладзі.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт