• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

МЫ НЕ ЗАБУДЗЕМ

25.06.2020

У панядзелак, напачатку рабочага дня, прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў Ушаччыны прыйшлі да брацкай магілы воінам і партызанам у скверы, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты дзень, 79 год таму, гітлераўская Германія напала на Савецкі Саюз.

На гарады і вёскі нашай краіны пасыпаліся бомбы і снарады, а фашысты перайшлі мяжу. Не толькі дзяржаўную, а і чалавечую, бо савецкім людзям, у тым ліку і беларусам, давялося вытрымаць страшныя выпрабаванні і пакуты. Незабыўны след пакінула ваеннае ліхалецце і ў гісторыі нашага раёна – на франтах загінула звыш 3,8 тысячы ўшачан, амаль 5 тысяч склалі ахвяры сярод партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў. Вядучыя нагадалі прозвішчы 9 ветэранаў, якія ў цяперашні час пражываюць на тэрыторыі раёна, некаторыя імёны тых, хто пахаваны ў брацкай магіле: камандзіра 1-ай Антыфашысцкай брыгады У.Гіль-Радзіёнава, начальніка Стадолецкай пагранзаставы Ф.Кудраўцава, кіраўніка падпольнай групы С.Боркар, камісара брыгады імя Чапаева, першага сакратара Ушацкага падпольнага райкама кампартыі І.Каранеўскага – памяць усіх абаронцаў роднай зямлі і бязвінных ахвяр ушанавалі хвілінай маўчання. Старшыні райвыканкама У.Г.Аўдошка і раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч усклалі вянок да падножжа помніка, кветкі ад ушачан ляглі да надмагільных пліт.

Супраціўленне ворагу было сапраўды ўсенародным, таму і дата гэта адметная для ўсіх. Нізкі паклон і глыбокая ўдзячнасць ветэранам, вечная памяць загінуўшым.