• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Мірнаму - 70 гадоў

06.08.2018

У пасёлку Мірны, што знаходзіцца ў Вялікадолецкім сельсавеце, на мяжы з Бярэзінскім біясферным запаведнікам і суседнім Лепельскім раёнам, у мінулую суботу колькасць насельніцтва павялічылася ў некалькі разоў. Удзел у свяце вёскі, якое супала з 70-годдзем утварэння пасёлка лесарубаў, акрамя мясцовых жыхароў прынялі і шматлікія дачнікі, якія аблюбавалі гэтыя маляўнічыя мясціны, і многія ўраджэнцы Мірнага, што жывуць зараз не толькі ў Беларусі, а і за яе межамі. 

Галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства выступілі, вядомы беларускі вучоны-фізік Генадзь Пятровіч Броўка, на плечы якога ляглі турботы па збору землякоў, і старшыня сельвыканкама Алег Леанідавіч Сыс, які разам з загадчыкам Вялікадолецкага СДК Валянцінай Смаляк і самадзейнымі артыстамі адказвалі за культурную частку праграмы. 

Атрымалася яна насычанай і змястоўнай. Гучалі гістарычныя звесткі аб населеным пункце, яго жыхарах, людзі жыва дзяліліся ўспамінамі, тым больш, што асобныя ўраджэнцы пасёлка даўно не бачыліся. Некалькі гадзін у цэнтры гучалі песні і вершы – гарачымі апладысментамі сустракалі выступленні ўдзельнікаў народнага клуба “Муза” А.Лосева і А.Праніка і кіраўніка калектыву Г.Варатынскую, якую з Г.П.Броўкам звязваюць даўнія трывалыя зносіны на паэтычнай ніве. 

Час правядзення мерапрыемства супаў з юбілеем старэйшыны Мірнага Аляксандра Дмітрыевіча Гузёнка, якога шчыра віншавалі ўсе ўдзельнікі свята. Яно атрымалася шчырым і запамінальным у чым заслуга саміх жыхароў пасёлка, мясцовых ураджэнцаў, якія не забываюць сваю малую радзіму, і дачнікаў, што з задавальненнем далучаюцца да правядзення ўсіх мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў населеным пункце – ад добраўпарадкавання да правядзення святаў. 

І можна з упэўненасцю сказаць, што пасёлак цалкам апраўдвае сваю назву.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт