• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

МАСАВЫ ПАЧАТАК ЖНІВА

30.07.2018

У раёне дадзены афіцыйны старт жніву зерневых і зернебабовых культур – у суботу на землях КУСГП “Вялікадолецкае” прайшло раённае свята “Зажынкі”. Удзел у ім прынялі дэлегацыі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна, кіраўніцтва райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, райкамаў прафсаюзных і грамадскіх арганізацый.

Трэба сказаць, што камбайны у гаспадарках працавалі на палях і раней, але менавіта з гэтых выхадных уборачная распачалася масава. Правесці яе паспяхова і ў аптымальныя тэрміны – задача стратэгічная. Аб гэтым, звяртаючыся да ўдзельнікаў абрадавага свята, казаў старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка, які пажадаў усім удзельнікам жніва здароўя, плённай працы і дастойнай яе аплаты. Са стартам жніва прысутных віншавалі начальнік райсельгасхарчу А.Я.Іоскін і яго намеснік і С.А.Белагрыўцаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Н.М.Марковіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка. Лідары грамадскага і прафсаюзных аб’яднанняў уручылі некаторым хлебаробам памятныя падарункі.

Народныя песні разносіліся над полем ля Царкавішча, дзе залацістымі хвалямі гойдалася пад лагодным ветрыкам спелая збажына. З яе ўдзельніцы народнага калектыву “Матырынская спадчына” зрабілі першы сноп і традыцыйна ўручылі гаспадарам – дырэктару КУСГП “Вялікадолецкае” І.П.Дарошчанку, які гасцінна вітаў гасцей і настройваў на добрую працу сваіх механізатараў. А сімвалічны ручнік сёлета павязалі самаму маладому з 8 вялікадолецкіх камбайнераў, але ўжо вопытнаму і адказнаму трактарысту-машыністу А.Смаляку. Зрабіў гэта дырэктар ААТ “Агра-Селішча” А.В.Есіпаў – у мінулым годзе прадстаўнік гэтай гаспадаркі А.Крывёнак стаў пераможцам раённых спаборніцтваў сярод камбайнераў. Старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка атрымаў традыцыйны вялікі каравай, благачынны раёна айцец Вячаслаў благаславіў удзельнікаў жніва і тэхніку і пасля каманды І.Ф.Дарошчанкі “Хлопцы, па машынах!” камбайны пачалі адлік намалочаных тон.

Сёлета гаспадаркам раёна неабходна ўбраць зерневыя і зернебабовыя культуры на плошчы ў 7461 гектар. Гатовы яшчэ не ўсе камбайны, але ў сельгаспрадпрыемствах гэтымі днямі завяршаюць рамонт астатняй тэхнікі. Пры спрыяльных умовах надвор’я аграрыі плануюць завяршыць уборку зерневых і зернебабовых прыкладна ў месячны тэрмін. Для гэтага з арганізацый і прадпрыемстваў раёна дадаткова прыцягваюцца людзі і тэхніка.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт