• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

КОЛЕРЫ ДАБРА І МІРА, да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

13.05.2019

У мінулую суботу ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці было святочна і ўрачыста. Прадстаўнікі райвыканкама, працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў, моладзь адзначылі тут дзяржаўнае свята, ушанавалі галоўныя сімвалы краіны.

Са знакавай датай ушачан павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч. Яна адзначыла, што для кожнага беларуса гэтае свята напоўнена асаблівым гонарам за сваю краіну. Дзяржаўныя герб, сцяг і гімн – гэта візітная картка Беларусі, сімвалы багатай гісторыі, палітычнай самастойнасці і незалежнасці. У іх беражліва захаваны самабытныя рысы нашага народа – адданасць роднай зямлі, мудрасць, добразычлівасць, імкненне да міру, стваральнай працы.

Да святых для кожнага грамадзяніна Беларусі сімвалаў дзяржаўнасці выказала павагу моладзь раёна. Ад яе імя да прысутных звярнулася першы сакратар райкама БРСМ Рыта Уладзіміраўна Хрыпель:

– Гэты дзень – яскравае сведчанне адзінства пакаленняў, гатоўнасці сённяшніх юнакоў і дзяўчат, абапіраючыся на традыцыі, смела ісці ў будучае. Мы – моладзь незалежнай Беларусі – ганарымся родным краем, гатовы рабіць усё, каб нашы справы былі патрэбныя людзям, краіне.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала правядзенне патрыятычнай акцыі "Спяём гімн разам". Творчыя калектывы і выканаўцы падрыхтавалі для гасцей урачыстасці насычаную канцэртную праграму – з выступленнем сцяганосцаў, яркімі вакальнымі і харэаграфічнымі нумарамі. Нямала прыхільнікаў сабралі таксама тэматычныя выставы, размешчаныя ў фае культустановы.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
ТехИнноПром 2019
Выборы 2019
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт