• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Калі абяцанага можна пачакаць і больш трох гадоў

11.01.2018

“Наконт Калінінскай да мяне звярталіся ў мінулым годзе. Магчыма памылюся, але, па-мойму, гэта быў работнік лясгаса?” – падчас чарговага прыёму грамадзян ва Ушачах у мінулую пятніцу ўдакладняў інфармацыю У.П.Андрэйчанка ў свайго памочніка. І сапраўды, ад імя многіх жыхароў гарпасёлка у адзін з былых візітаў Уладзіміра Паўлавіча праблему рамонту дарогі па вуліцы Калінінскай ўздымаў ляснічы Ушацкага лясніцтва Пётр Пятровіч Качан – не памыліўся наш дэпутат. Застаецца толькі здзіўляцца, як ў дзяржаўнага служачага такога рангу, якому штодня даводзіцца вырашаць вялікі пералік пытанняў, трымаюцца ў памяці і вось такія, здавалася б не вельмі значныя ў дзяржаўных маштабах.

Але ведаючы адносіны старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь да работы з выбаршчыкамі, і тую падтрымку, якую Уладзімір Паўлавіч удзяляе мясцовым уладам раёнаў сваёй выбарчай акругі, дзіўным гэта не выглядае. Дэпутат дасведчаны аб стане спраў у рэгіёнах, а рэгулярныя візіты ў іх дазваляюць трымаць руку на пульсе. Вось і ў пятніцу, наведаўшы раён і прыняўшы ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага рэнтгенкабінета Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы, Уладзімір Паўлавіч правёў і чарговы прыём грамадзян. З пытаннем рамонту Калінінскай на гэты раз да яго не звярталіся. Магчыма і таму, што ўшачане ўжо упэўніліся – калі было абяцанне, то яно будзе выканана, а рамонт, дарэчы, ужо распачаты. У пятніцу ж да Уладзіміра Паўлавіча паступіў калектыўны зварот аб асфальтаванні да квартала індывідуальнай жылой забудовы вуліц Дружбы, капітана Хрыпача, Авангарднай, Фрунзе. У перспектыве іх “апранання” у асфальт ўпаміналася і Калінінская.

– Зараз у раёне па ініцыятыве вашага кіраўніцтва распачаты работы на вялікіх знакавых аб’ектах, – тлумачыў У.П.Андрэйчанка заяўнікам інвестыцыйныя прыярытэты і чарговасць рэалізацыі праектаў. – У гэтым годзе патрэбна завяршыць мадэрнізацыю і рамонт цэнтральнай бальніцы? Патрэбна! Неабходна будаваць дзіцячую школу мастацтваў? Безумоўна. А трэба яшчэ і працягваць рамонт вуліцы Калінінскай, дзіцячага ясляў-сада № 3 – калі “ўвязацца” яшчэ ў адну вялікую будоўлю, прыйдзецца адцягваць сродкі з ужо існуючых.

Трэба заўважыць, што з прыведзенымі доказамі заяўнікі былі цалкам згодныя і важнасць агучаных аб’ектаў для ўсіх жыхароў раёна не аспрэчвалі. Таму згодны пачакаць некалькі год: пакуль адрамантуецца Калінінская, а таксама вуліцы Мамкіна і Кветкавая – іх жыхары таксама неаднаразова звярталіся з просьбамі аб добраўпарадкаванні і, па словах намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Вітальевіча Галяковіча, менавіта яны наступныя ў чарзе. Потым яна дойдзе і да “царскага сяла”, як назвалі мікрараён самі яго жыхары. Пакуль жа УП ЖКГ Ушацкага раёна будзе падтрымліваць яго вуліцы і пад’язныя шляхі ў належным стане, своечасова праводзіць іх ямкавы рамонт, падсыпку і грэйдзіраванне.
Яшчэ адным калектыўным стала злабадзённае для азёрнай Ушаччыны пытанне аб саманарыхтоўцы дроў на землях сельгаспрызначэння, якое агучылі працаўнікі і ветэраны ААТ “Дземенец”. Па існуючым заканадаўстве секчы алешнік або лазу на палосках кустоўя паміж палямі гаспадаркі нельга, значныя плошчы знаходзяцца і ў водаахоўных зонах, дзе таксама забаронена нарыхтоўка. Між тым (і У.П.Андрэйчанка пагадзіўся з гэтым), вёскі зарастаюць, а людзі ва ўзросце, як, напрыклад, Сяргей Данілавіч Хадан, не маюць законнага права адсячы “палку дроў” там, дзе рабілі гэта дзясятак год таму. Пытанне будзе разглядацца на рэспубліканскім ўзроўні, бо з ім да старшыні Палаты прадстаўнікоў звяртаюцца таксама ў іншых рэгіёнах і праблему неабходна вырашаць. Магчыма будуць ўнесены змены ў заканадаўства, а пакуль патрэбы жыхароў Глыбачкі ў дровах даручана вырашыць Ушацкаму лясгасу, якому неабходна падабраць максімальна блізкія да населеных пунктаў участкі, дзе можна весці саманарыхтоўку.

Да спікера беларускага парламента паступілі і прыватныя звароты, якія датычыліся спрэчных пытанняў, у тым ліку з праваахоўнымі органамі. Тут грамадзянам застаецца спадзявацца на Феміду і адстойваць свае інтарэсы ў судзе. Між тым, У.П.Андрэйчанка ўважліва выслухаў кожнага заяўніка і патлумачыў, што не ў яго паўнамоцтвах адмяніць вердыкты судовых органаў або пасадзейнічаць у “патрэбным” разглядзе справы – усё вырашыцца па законе.

Д.Раманоўскі

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Биржа
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт