• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Год малой радзімы

05.03.2019

  Старына  некалі была населенай  вёскай  з даўгой  вуліцай, уздоўж якой стаялі хаты і раслі  дрэвы. Нават пачатковая школа існавала. Алея захавалася, а вось дамы пераважна  пустыя, побач з некалькімі жылымі ў сярэдзіне – агароджаная пляцоўка, з  помнікам-напамінам аб тым, што тут стаяла хата, у якой нарадзілася Еўдакія  Лось. Дарэчы, да гэтага часу захаваліся   падмурак і  падвал. Абеліск устаноўлены  незадоўга пасля смерці  паэткі. А 1 сакавіка, на 90-годдзе Еўдакіі Якаўлеўны, побач з ім адкрылі  памятны інфармацыйны стэнд: з партрэтам, біяграфічнымі данымі і нават вершамі  паэтэсы.

  Для  нашчадкаў вядомай паэткі

  Аранжавы  узровень бяспекі не перашкодзіў урачыстасці. Супрацоўнікі дзяржаўнай установы  культуры “Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” расказалі пра творчы  шлях знакамітай зямлячкі. Намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч і галоўны  спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  П.А.Аляксяёнак адкрылі стэнд, які як і ранейшыя – у Глыбачцы на магіле Фелікса  Тапчэўскага і памятная дошка на цэнтральнай раённай бібліятэцы – былі выкананы  за сродкі бібліятэкараў. Гэта іх уклад у праект “Мая радзіма – Ушаччына”, які  ажыццяўляецца ўжо другі год і працягнецца на наступны. Менавіта за гэты  ўклад  дзяржаўная ўстанова культуры  “Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сітэма” ўзнагароджана Ганаровай граматай  райвыканкама.  

  Ушанаванне  90-й гадавіны Еўдакіі Лось 1 сакавіка не распачыналася, а завяршалася.  Напрацягу двух дзён да фінальнага мерапрыемства  ў танцавальнай зале Дома культуры працавала  выстава, ладзіліся тэматычныя мерапрыемствы. Ключавое ж мерапрыемства прайшло  на сцэне Дома культуры. На жаль, не змог прыехаць на гэты раз сын Еўдакіі  Якаўлеўны, затое ўшацкіх гасцей было шмат. Яны прыйшлі, каб глыбей  адкрыць для сябе паэтку. І акрамя  біяграфічных звестак, пачулі лісты-успаміны сясцёр, а таксама вершы пра малую  радзіму, якія выдатна чыталі юныя выканаўцы Лапёнак Ксенія і Мартынюк Кацярына,  а таксама супрацоўнікі бібліятэкі.

  З архіваў музея народнай славы імя У.Е.Лабанка  паднялі здымкі маладой зямлячкі з   роднымі сёстрамі Маняй і Марусяй, яе перапіску з калегамі з Літвы і  многіх іншых краін. Яе стасункі, як рэдактара выдання і прызнанага творцы, былі  вельмі шырокімі – вершы Е.Лось  перакладзена на 32 мовы свету. Каб папоўнілася  гэтая калекцыі рэдкіх экспанатаў унікальнымі даваеннымі фота, супрацоўнікі ўстановы  культуры “Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка” і  дзяржаўнай установы культуры “Ушацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”  папрацавалі нават у архіве літаратуры і  мастацтва. І зрабілі яшчэ адну выставу. Абедзве ўважліва вывучалі ўдзельнікі  мерапрыемства, бо Еўдакія Якаўлеўна  для  ушачан – не далёкае невядомае, а гісторыя   краю, а часта і свая асабістая.

  Кацярына  Мікалаеўна Васілеўская разам з Еўдакіяй сядзела за адной партай,  а пасля ўрокаў рыхтаваліся да наступных,  чыталі на запечку ў доме Лось па вуліцы Базарнай. Маці М.М.Кірпіча разам з ёй  вучылася ў педвучылішчы ў Глыбокім. Ганна Іванаўна Пахілка сустракалася з  паэткай падчас работы ў бібліятэцы. Ірына Яўгенаўна Урбан, як дырэктар установы,  часта прымала  сясцёр Е.Лось, якія  прапаноўвалі адкрыць у бібліятэцы нават яе музей. Ад ідэі адмовіліся, бо  памяшканне не мела месца для кутка з экспанатамі, але менавіта яе творчасць  лічыць І.Урбан самай блізкай сярод усіх ушацкіх літаратараў. Алена Васільеўна  Пашковіч нават рэкамендацыю для паступлення на журфак атрымала ад Марыі Якаўлеўны  Ярашэвіч. Сястра паэтэсы вельмі актыўна прапагандавала яе творчую спадчыну,  выступала ў школах. Падчас аднаго такога выступлення ва Ушацкай і пачалося  знаёмства, а потым і перапіска.

  Дружная  сям'я

  У сям'і  Якава Васільевіча і Наталлі Якаўлеўны Лось было чацвёра дзяцей – сын Сяргей і  тры дачкі. Дуня – сярэдняя, а вось да імёнаў сясцёр абавязкова трэба дабаўляць  старэйшая або  малодшая. Іх назвалі Маняй  і Марусяй, ніхто не падказаў, што поўнае імя будзе аднолькавым. “Памылка”  выправілася пасля замужжа, калі яны   змянілі прозвішча на  Ярашэвіч і  Клімовіч.

  Родныя ж заўсёды клікалі іх па мяккай  скарочанай форме. Ва Ушачы сям’я пераехалі яшчэ да вайны. І хоць бацькі былі  простымі сялянамі, усе дзеці прагна цягнуліся да ведаў і былі выдатнікамі  вучобы і актывістамі. На дошцы гонару Ушацкай школы знаходзіліся імёны ўсіх  дзяцей сям’і Лось. Гэта да вайны. Аднак у 1942 памірае бацька, у лістападзе  1943-га прыходзіць “пахаронка” на малодшага лейтэнанта Сяргея Лось. І маці з  трыма дочкамі змагаюцца за выжыванне. Наталля Якаўлеўна працавала  прыбіральшчыцай у школе, якая размяшчалася на ільнозаводзе. Для мыцця падлогі  прыцягвала і дачок, не звяртаючы ўвагі на “несур'ёзнае захапленні” дочкі. Вершы  Еўдакія пісала яшчэ ў школе, хоць і не бачыла ніводнага літаратара ўжывую.  А  вялікую ролю ў яе лёсе адыграў Петр  Усцінавіч Броўка. Яго, дэпутата Вярхоўнага Савета, віталі ў Глыбоцкім  педвучылішчы, куды сёстры Лось перавяліся з Лепельскага. І ад імя навучэнцаў  слова трымала Еўдакія, якая спецыяльна напісала прывітанне ў вершах. Броўка  падняўся, абняў зямлячку і сказаў, што хутка яна будзе пісаць вершы лепш за  яго.

Усё гэта  даведаліся ўдзельнікі вечарыны. Сярод якіх невыпадкова было многа дзяцей. Для  іх эпоха Е.Лось – далёкая гісторыя, а трэба, каб яны, як і дарослае пакаленне,  ганарыліся сваёй слаўнай зямлячкай. Ну а завяршыла чараду мерапрыемстваў,  прысвечаных 90-годдзю Еўдакіі Лось літаратурная гасцёўня, арганізаваная раённым  аб’яднаннем жанчын.  У сценах бібліятэкі,  што носіць яе імя, за кубкам гарбаты сённяшнія паэткі гутарылі пра літаратуру і  жыццё, чыталі вершы, расказвалі памятныя гісторыі. І знаёміліся са зборнікам са  сваімі творамі, якія чыталі на папярэднім пасяджэнні аб’яднання і спецыяльна  падрыхтаваным бібліятэчнымі работнікамі да гэтага.

  В.Караленка.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Славянский базар в Витебске
II Европейские игры
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Инновации. Инвестиции. Перспективы
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт