• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Ганаровы член клуба “тысячнікаў”

26.08.2020

На пачатку тыдня ў раёне з’явіўся першы тысячнік на жніве. Знакавы рубеж пераадолеў сямейны экіпаж камбайнераў Уладзіміра і Віктара Лёляў з ААТ “Ільюшынскі” на КЗС-1218 “Палессе”. Тое, што  менавіта яны хутчэй іншых механізатараў дасягнуць гэтага паказчыка, падказваў ход уборачнай – бацька з сынам упэўнена трымаліся на верхніх радках сярод удзельнікаў раённага спаборніцтва. Маглі, дарэчы, “закрыць” тысячу тон збожжа яшчэ на мінулым тыдні, не хапала ўсяго пары бункераў, але перашкодзілі дажджы, таму цырымонію ўзнагароджання прыйшлося адкласці да панядзелка.

Павіншаваць камбайнераў у полі прыбылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Пётр Аляксандравіч Алексяёнак, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Марыя Аляксееўна Шэўчанка і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Кацярына Аляксандраўна Рэўт, якія ўручылі перадавікам дыпломы, падарункі і грашовыя прэміі, павіншавалі з дасягненнем і пажадалі новых.  
У нейкім сэнсе “паспрыяла” лідарству ільюшынскіх камбайнераў паломка больш прадукцыйнага “Нью-Холанда” ў філіяле “Маяк-Ушацкі”. Але да гэтага Уладзімір Уладзіміравіч Лёля адносіцца па-філасофску – неаднойчы сам станавіўся заложнікам сітуацыі, калі страчваў лідарскія пазіцыі менавіта з-за неспадзяванага выхаду са строю тэхнікі. Сёлета ж камбайн працуе без значных паломак, у чым, канечне, заслуга механізатараў, якія належным чынам падрыхтавалі агрэгат, на рахунку якога ўжо адзінаццатае жніво. “Дакладна не памятаю, якая ў мяне гэта ўборачная,  яшчэ і на “Ніве” малаціў, – кажа Уладзімір Уладзіміравіч. – Хаця першыя гады ў гаспадарцы працаваў на пагрузчыку, на камбайн пасля пайшоў, трэба было зарабляць, дзяцей гадаваць. Потым ужо яны мне дапамагалі. У папярэднія гады малодшы сын быў у памочніках, зараз ён застаўся на кантракт у арміі. Віктар жа, пакуль уладкуецца на новую работу, вырашыў без справы не сядзець, працуе са мной, падмяняе”.

Тысячу тон збожжа У.Лёля намалочвае не ўпершыню, яго ўжо можна назваць ганаровым членам гэтага ўмоўнага клуба элітных хлебаробаў.  Жадалі яму дасягнення паказчыка ў дзве тысячы, толькі ён рэаліст, кажа, што па сёлетняму году выдатным вынікам будзе і паўтары. Азімыя, якія давалі асноўны намалот, у “Ільюшынскім” ужо ўбраны, гэтымі днямі камбайнеры дажынаюць ячмянь, на якім бункер запаўняецца не так хутка. Зрэшты, па словах галоўнага агранома гаспадаркі Аляксандра Сяргеевіча Селівёнка, застанецца яравая пшаніца і зернебабовыя, а гэта яшчэ звыш 400 гектараў, так што танаж намалоту камбайнераў узрасце. Па ўсім відаць, што будзе ў “Ільюшынскім” сёлета не адзін тысячнік – хутка перасягнуць знакавы рубеж павінен і яшчэ адзін нязменны ўдзельнік жніва Анатоль Дзмітрыевіч Спірыдзёнак.

* * *

А ўчора М.Шэўчанка і К.Рэўт віншавалі новых герояў жніва – вадзіцелі МАЗаў з КУСГП “Глыбачаны” і ААТ “Ільюшынскі” Генадзь Чыграй і Ігар Кароткі таксама сталі “тысячнікамі”, практычна сінхронна дасягнуўшы гэтага паказчыка на адвозцы зерня ад камбайнаў. Таму прафсаюзамі прынята рашэнне ўзнагародзіць абодвух – перадавікі таксама атрымалі дыпломы, памятныя падарункі і грашовыя прэміі.

Д.Раманоўскі.