• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

ГАЛОЎНАЯ ПРАБЛЕМА – МОСТ

23.05.2019

Памочнік Прэзідэнта краіны – інспектар па Віцебскай вобласці В.М.Воўк, які у аўторак праводзіў ва Ушачах прыём грамадзян быў здзіўлены невялікай колькасці людзей, якія запісаліся на сустрэчу з ім: “У іншых рэгіёнах звычайна прыходзіць звыш дзясятка чалавек. Значыць, вертыкаллю ўлады, дэпутацкім корпусам наладжана належная работа са зваротамі грамадзян, вырашэннем праблем людзей на месцах”, – зрабіў выснову Віталь Міхайлавіч.

Ад імя жыхароў Гуты да яго звярнуліся Эрыджан Сабіраў і Віктар Раманоўскі. Пытанне не стала нечаканым, бо грамадзяне з гэтага населенага пункта і раней ўзнімалі праблему асфальтавання дарогі праз вёску. А зараз, з-за абмежавання руху грузавога транспарту па мосце праз раку Ушача ў гарпасёлку, паток аўтамабіляў праз Гуту яшчэ больш павялічыўся. У пацверджанне сваіх слоў Э.Сабіраў нават прадэманстраваў В.М.Воўку знятае на мабільны тэлефон відэа – грузавік падымае слупы пылу пры праездзе праз вёску. Праблемную сітуацыю патлумачыў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вітальевіч Галяковіч:

– Мы звярталіся з хадайніцтвам у Віцебскі аблвыканкам наконт асфальтавання ўчастка гэтай трасы працягласцю 1,8 кіламетра. Атрымалі адказ, што Дзяржаўнай праграмай развіцця ў ўтрымання аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь на 2017-2020 гады устройства асфальтабетоннага пакрыцця на дадзеным пад’ездзе не прадугледжана, а ўласных сродкаў у бюджэце няма. Грошы на праектна-каштарысную дакументацыю на рамонт моста выдзелены – 60 тысяч рублёў будуць асвоены да канца года, сам рамонт абыдзецца прыблізна ў 1,2 мільёна рублёў, тэрміны яго выканання – да 8 месяцаў.

Забараніць рух транспарту па вёсцы немагчыма, а вось абмежаваць яго і спрасціць тым самым жыццё вяскоўцаў, рэальна. Начальнік Ушацкага ДРБУ-105 Аляксандр Уладзіміравіч Пячкоўскі запэўніў, што для змяншэння запыленасці ў вёсцы, да канца тыдня будуць устаноўлены знакі абмежавання нагрузкі на вось і хуткасці руху 40 кіламетраў у гадзіну. А велікагрузным аўтамабілям для аб’езду ўшацкага моста трэба накіроўвацца праз Ільюшына і Старынку, як і прадугледжвае схема. Па словах часова выконваючага абавязкі начальніка Ушацкага РАУС Уладзіміра Анатольевіча Сасіноўскага, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцняць кантроль за выкананнем патрабаванняў правілаў дарожнага руху ў адпаведнасці з уведзенымі абмежаваннямі.

З жыллёвым пытаннем звярнуўся да памочніка Прэзідэнта Валерый Юрэвіч з Вашкова. Ён хоча выкупіць дом, у якім пражывае, у санаторыя “Лясныя азёры”. Юрыдычна яго ўладальнікам з’яўляецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. В.М.Воўк даў даручэнне дырэктару санаторыя Віктару Мікалаевічу Грынкевічу разабрацца з прававымі нюансамі і ў выпадку, калі ўстанова не мае патрэбы ў дадзеным жыллі, станоўча вырашыць запыт грамадзяніна.

Прыватныя пытанні ўздымалі падчас прыёма Соф’я Пугач са Слабады і Сяргей Зелянко, які прыехаў на прыём з суседніх Докшыц – па сутнасці іх зваротаў будуць праводзіцца дадатковыя праверкі. А вось Анатоль Раманавіч Пахілка зноў скарыстаўся магчымасцю агучыць свае меркаванні і прапановы наконт механізму выплаты дарожнага збору. Нагадаем, што у студзені бягучага года нашай рэдакцыяй было арганізавана грамадскае абмеркаванне праекта Указа, па выніках якога прапановы былі накіраваны на сайт Міністэрства фінансаў краіны. Нарматыўна-прававы акт яшчэ не прыняты, і, як адзначыў В.М.Воўк, прапановы А.Р.Пахілкі магчыма будуць улічаны.

Памочнік прэзідэнта канстатаваў, што сур’ёзных праблем не прагучала. Ён адзначыў, што яны ў сельскіх раёнах Віцебшчыны падобныя – развіццё эканомікі, стварэнне ў малых гарадах належнай інфраструктуры, каб моладзь заставалася на малой радзіме. В.М.Воўк разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Наталляй Мікалаеўнай Марковіч наведаў мемарыяльны комплекс “Прарыў” і застаўся задаволены парадкам на святым для ўшачан месцы: “Адчуў, што ў чарговы раз “зачапіла” гісторыя і подзвіг, якія здзейснілі людзі гэтага краю. Пра гэта трэба казаць, пісаць, нагадваць падрастаючаму пакаленню, выхоўваць вернасць малой радзіме і жаданне зрабіць яе лепшай”, – зазначыў Віталь Міхайлавіч.

Д.Раманоўскі. 

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Славянский базар в Витебске
II Европейские игры
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Инновации. Инвестиции. Перспективы
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт