• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

ЭСТАФЕТА ПАД СЦЯГАМ КРАІНЫ

15.05.2018

Ужо трэці год цэнтральную плошчу нашага гарпасёлка ўпрыгожвае адноўленая раённая Дошка гонару. Побач з партрэтамі перадавікоў, ганаровых грамадзян Ушаччыны – флагшток з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. Гэта глыбока сімвалічна, бо ва ўсе часы пачэснай узнагародай за дасягненні ў працы, спорце, або ўмацаванні абараназдольнасці Айчыны было ўзняцце ў гонар пераможцаў аднаго з галоўных сімвалаў краіны.

 

У суботу каля паловы адзінаццатага людзі ў спартыўнай форме пачалі збірацца на плошчы. Прычым, не дзеці і падлеткі, для якіх роўная паверхня стала ўлюбёным месцам катання на веласіпедах, роліках і скейтах, а дарослыя – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь традыцыйна адзначаўся правядзеннем лёгкаатлетычнай эстафеты працоўных калектываў.

Пачалося ж мерапрыемства з мітынгу, падчас якога вядучыя нагадалі ўдзельнікам гісторыю галоўных сімвалаў краіны. У сваіх выступленнях намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч, першы сакратар райкама БРСМ Рыта Уладзіміраўна Піульская падкрэслілі значнасць гэтага дзяржаўнага свята для кожнага грамадзяніна, для патрыятычнага выхавання моладзі, усведамлення нацыянальнай самасвядомасці і, канечне, пажадалі спартсменам дастойных вынікаў.

Удзел у забегу прымала дзевяць каманд з 11 арганізацый. Аб’ядналі намаганні райаддзел па надзвычайных сітуацыях і санаторый “Лясныя азёры”, ДРБУ-105 і прамкамбінат. Арганізацыі, названыя першымі, дэлегавалі ў склад каманды мужчын, другімі – прадстаўніц цудоўнай паловы. Супрацоўнікам ДАІ не прыйшлося перакрываць, як звычайна, вуліцы Савецкую і Камсамольскую, бо этапы эстафеты сёлета праходзілі толькі па Ленінскай, што зручна для гледачоў – перыпетыі барацьбы былі бачны з плошчы практычна на ўсёй дыстанцыі.

А яна разгарнулася з першых метраў, калі лідарства нечакана захапіла Святлана Сташык з каманды… ЦРБ! “Дзе яшчэ, як не на такіх спаборніцтвах, дзе няма сілавых відаў, могуць адзначыцца медыкі!” – чулася сярод гледачоў, многія з якіх без ведамаснай прыналежнасці сімпатызавалі маладой камандзе медустановы. І менавіта яе прадстаўнікі выглядалі пасля фінішу самымі задаволенымі. Не, нечаканую перамогу ім заваяваць не ўдалося, але Ілья Бірукоў, Уладзіслаў Якубёнак, Руслан Радзевіч і Юлія Паршонак удала падтрымалі старт калегі, змагаліся да апошняга і сталі трэцімі, апярэдзіўшы каманды вузла электрасувязі, раёна электрычных сетак, райспажыўтаварыства, аддзела адукацыі, спорту і турызму, лясгаса і аб’яднаную каманду ДРБУ-105 і прамкамбіната.

Лічаныя метры “вырвала” ў медыкаў на апошнім этапе фінішор каманды ЖКГ Вольга Шчэрбік і прынесла “срэбра” сонечнай камандзе. Такой яна падавалася нават не з-за колеру адзінай формы, а з прычыны цудоўнага настрою і атмасферы сяброўства. “Дзяўчынка наша, якая ты малайчына!” – пасля фінішу старшыня прафкама ЖКГ Таццяна Міцкевіч і інжынер па ахове працы Павел Пашкоў абдымалі і віншавалі В.Шчэрбік. Застаецца дабавіць, што самы малады дэпутат раённага Савета завяршала намаганні Канстанціна Краснова, Уладзіміра Лесіна, Наталлі і Аляксея Селівёнкаў – прыгожай і спартыўнай маладой сямейнай пары.

Ну а перамогу і Кубак па праве заваявала аб’яднаная каманда райадзела па надзвычайных сітуацыях і “Лясных азёр”. Валянціна Первянёнак першы этап прайшла ў сярэдзіне, але потым за справу ўзяліся выратавальнікі – Андрэй Правада, Віталь Карэйша і Мікалай Басуеў стварылі такі задзел, што Ганна Гатаўская на фінішы магла дазволіць сабе нават крыху зэканоміць сілы.

Каманда-пераможца і прызёры эстафеты ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Плошча салютавала ім апладысментамі і сцягам краіны, а яны і ўсе ўдзельнікі эстафеты – настроем, пазітывам і пачуццём гордасці за галоўныя сімвалы дзяржавы.

Д. Раманоўскі.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Биржа
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт