• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

ДЗЯЦІНСТВА – ЛЕПШАЯ ПАРА!

03.06.2019

Першага чэрвеня цэнтр гарпасёлка поўніўся звонкімі дзіцячымі галасамі – менавіта тут ладзіліся гулянні з нагоды Дня абароны дзяцей. Прыкмячальна, што супадае свята з першым днём лета і пачаткам канікул, а сёлета яшчэ і з выхадным днём, таму і накіроўваліся на мерапрыемствы ўшачане цэлымі сем'ямі.

"Я буду маляваць кветкі і марожанае! А я – сваіх маму з татам і сябе разам з імі!" – узброіўшыся каляровымі крэйдамі, абмяркоўвалі дзеці свае будучыя шэдэўры. І паступова асфальт каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пачаў набываць новы выгляд менавіта тут праводзіўся конкурс малюнкаў, у якім з задавальненнем удзельнічалі як самыя маленькія, так і старэйшыя дзеці. Зрэшты, хоць гэта і быў конкурс, аднак за старанні салодкім падарункам заахвочваўся кожны ўдзельнік. Агароджа ўздоўж сквера тым часам ператварылася ў сапраўдную карцінную галерэю: тут ладзілася выстава работ навучэнцаў школ раёна, дзіцячай школы мастацтваў, раённага цэнтра дзяцей моладзі. Сярод соцен работ арыгінальнасцю вылучаліся малюнкі ўшачанкі Юлі Алейнік. У цэлым жа ідэі і тэхніка выканання ўсіх твораў уражвалі! Гэта зазначалі многія, хто спыняўся разгледзець работы. "Калі б трэба было выбраць самую лепшую, то, напэўна, гэта было б нерэальнай задачай!" – справядліва прыкмеціла Галіна Талстая.

Побач пад адкрытым небам разгарнуліся і цэлыя майстар-класы ў гэтым накірунку, сесці за мальберт і павучыцца ў выкладчыкаў устаноў і такіх прафесіяналаў, як Міхаіл Аляксандравіч Багдановіч, маглі ўсе жадаючыя.

Тых жа хто больш любіць спяваць, танцаваць, дэкламаваць вершы чакалі ў скверы, дзе ладзіўся канцэрт. Выхаванцы дзіцячых садоў гарпасёлка, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, цэнтра культуры вельмі стараліся ў час выступленняў і смела выходзілі паказаць свае таленты. Здавалася, што бацькі, бабулі, дзядулі, выхавацелі і настаўнікі, якія займалі глядацкія месцы, хваляваліся больш за іх саміх. А паказаць, сапраўды, было што: хтосьці пакарыў гледачоў мілагучнымі спевамі, нехта "запаліў" прысутных дынамічнымі рухамі і прыпеўкамі. Вельмі актыўнымі былі дзеці і ў час разнастайных гульняў, што праводзілі на сцэне казачныя героі. Сапсаваць настрой прысутным не змагла нават кікімара, якая мела намер абліць усіх вадой і спыніць надыход лета.

Шмат іншых забаў было ў скверы. "Не адцягнуць сыночка ад лоўлі рыбы. Напэўна, заядлы рыбак расце!" – казала маладая мама Таццяна Сакалова, якая прыехала да родных ва Ушачы і вырашыла з дзіцём завітаць на свята. І калі лоўля рыбы ці стральба з рагаткі былі імправізаванымі, то гульні ў шахматы на спартпляцоўцы рэальнымі. А вось работнікі бібліятэкі запрашалі дзяцей паўдзельнічаць у разнастайных пазнавальных віктарынах, адгадванні загадак і інш.

Шмат станоўчых эмоцый ў гэты дзень у рамках заключнага этапу рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" падарылі дзецям ушацкія выратавальнікі. Жадаючых пабыць у ролі вадзіцеля пажарнай машыны, прымерыць баявую вопратку, патрымаць пажарны рукаў было нямала як сярод хлопчыкаў, так і дзяўчынак. Прычым, юнаму пакаленню дазвалялася ўсё: уключаць мігалкі машыны, трымаць у руках рацыю і па гучнай сувязі перадаваць прывітанні бацькам і сябрам. Таксама супрацоўнікі МНС дэманстравалі магчымасці сваёй тэхнікі і арганізаваўшы сапраўдны дождж са сваёй 10-тоннай машыны напоўнілі вадой бліжэйшы фантан. А разам з актывістамі БРСМ не забыліся нагадаць і аб правілах бяспекі на арганізаванай інтэрактыўнай пляцоўцы. За правільныя адказы дзеці атрымлівалі тэматычную сувенірную прадукцыю.

"Проста цудоўны канцэрт, праляцеў на адным дыханні!" – а такія водгукі пакідаў практычна кожны, хто пакідаў залу раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе ладзіўся канцэрт "Зорны дождж", галоўнымі героямі якога сталі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў і ясляў-сада №2. "Да слёз кранулі выступленні дзяўчатак-анёлаў і Ягора Обуха пра асаблівых дзяцей, а яшчэ заключныя словы вядучых пра тое, як трэба цаніць дзіцячую ласку і берагчы нашых дзяцей," – падзялілася ўшачанка Ганна Мялешка.

І на гэтым свята не завяршылася – тых, хто яшчэ не растраціў усе сілы, запрашала дзіцячая дыскатэка.

Дапаўнялі атмасферу свята атракцыёны і гандлёвыя кропкі з разнастайнымі цацкамі, шарамі, салодкай ватай і іншымі прысмакамі. Галоўным жа крытэрыем таго, што свята ўсё ж удалося былі шчырыя ўсмешкі нашых дзетак!

В.КАМАРКОВА.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Славянский базар в Витебске
II Европейские игры
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Инновации. Инвестиции. Перспективы
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт