• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Дзень прызыўніка

29.10.2018

У хуткім часе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь прымуць маладое папаўненне. Будуць сярод іх і 20 прадстаўнікоў нашага раёна. У панядзелак ва Ушачах прайшоў традыцыйны Дзень прызыўніка, на якім будучым абаронцам Айчыны ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны павесткі.

Пачалося мерапрыемства ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у гарпасёлку, дзе маладыя людзі ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў і ўсклалі вянок, а затым накіраваліся ў храм святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры, каб атрымаць блаславенне на службу. Айцец Вячаслаў акрапіў хлопцаў святой вадой і падарыў нацельныя крыжыкі тым, хто іх не меў.

Працягнулася дзейства ў актавай зале Ушацкай школы ўжо з удзелам бацькоў, знаёмых, прадстаўнікоў сілавых структур – пракуратуры, аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама старшакласнікаў.

Звяртаючыся да будучых салдат, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч пажадала юнакам годна несці службу, свята выконваць воінскую прысягу і заўсёды памятаць: на іх плячах заўтрашні дзень краіны, мір і спакой народа.

“Школу мужнасці павінен прайсці кожны мужчына, гэта не толькі абавязак, але і гонар, асаблівая адзнака мужчынскай годнасці”,” – адзначыў начальнік адасобленай групы (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Л.П.Шахноўскі.

А.В.Пашковіч і начальнік адасобленай групы (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Л.П.Шахноўскі уручылі юнакам павесткі, наказ прызыўніку, а таксама памятныя сувеніры. У добры шлях, абаронцы Айчыны!

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт