• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Дошка гонару

07.05.2018

Ёсць у календары года дзень, калі лепшыя працаўнікі Ушаччыны мяняюць службовую ўніформу і рабочыя спяцоўкі на парадныя касцюмы ды сукенкі і становяцца галоўнымі героямі адмысловай імпрэзы. Нязвыклыя да празмернай увагі і дыфірамбаў, яны прыкметна хвалююцца перад выхадам на сцэну, бянтэжацца ад адчування таго, што іх партрэты на галоўнай плошчы раёна будуць прыцягваць тысячы позіркаў. Але да гэтай пашаны, заслужанай стараннай працай, усё ж давядзецца прывыкнуць: Ушаччына павінна ведаць сваіх герояў.

Сімвалічна, што ўрачыстасць з нагоды занясення прозвішчаў новых лаўрэатаў на раённую Дошку гонару ў нас традыцыйна ладзіцца напярэдадні Дня працы – свята міжнароднай салідарнасці людзей, што ствараюць неабходны для жыццядзейнасці дабрабыт. “Мір, праца, згуртаванасць у грамадстве з’яўляюцца падмуркам любой дзяржавы, а працавітыя, сумленныя людзі – яе галоўным набыткам”, – падкрэсліў у сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў урачыстасці старшыня раённага выканаўчага камітэта У.Г.Аўдошка. А яшчэ прызнаўся, што вельмі няпроста было выбраць лаўрэатаў па выніках працы за 2017 год з вялікай колькасці дастойных прэтэндэнтаў. Як звычайна, сярод іх – прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. І першымі па традыцыі дыпломы і кветкі з рук Уладзіміра Генадзьевіча і старшыні раённага Савета дэпутатаў Наталлі Мікалаеўны Марковіч атрымалі кіраўнікі занесеных на раённую Дошку гонару прадпрыемстваў і арганізацый.

Напэўна, ні ў каго не можа выклікаць сумнення абгрунтаванасць прысутнасці сярод пераможцаў філіяла “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” – у агульным аб’ёме вытворчасці раёна ўдзельная вага прадпрыемства складае амаль трэццю частку, пры гэтым з году ў год павялічваецца выпуск прадукцыі. Не толькі ў нашым раёне, але і ў вобласці, на лідзіруючых пазіцыях стабільна знаходзіцца Ушацкі вузел электрасувязі. А ўзорная дзейнасць райаддзела па надзвычайных сітуацыях адзначана прысутнасцю на раённай Дошцы гонару не толькі самой установы, а і двух яе супрацоўнікаў. А вось што пра сакрэты паспяховай дзейнасці Ушацкага раёна электрасетак расказвае яго начальнік Васіль Мікалаевіч Варанько:

– За апошнія тры-чатыры гады наш калектыў значна абнавіўся і памаладзеў. Але менавіта баланс паміж вопытнымі работнікамі і тымі, хто прыйшоў не так даўно, дазваляе вырашаць пастаўленыя задачы па падтрыманні энергасістэмы ў належным стане – у моладзі пастаянна перад вачамі прыклад адказных адносін да працы з боку ветэранаў. У нас няма выпадковых людзей, кожны работнік раёна электрычных сетак з’яўляецца кваліфікаваным спецыялістам з адпаведнай адукацыяй, кожны разумее слова “трэба” і тое, што ад нашай аператыўнасці ў ліквідацыі, напрыклад, наступстваў апошняга моцнага ветру, залежыць камфорт людзей, нармальная праца прадпрыемстваў і арганізацый. Таму нам цяжка вылучыць кандыдатуру на Дошку гонару ў індывідуальнай намінацыі: дастойных – хоць адбаўляй!

Адной з самых значных падзей жыцця назвала гэтую ўрачыстасць Алена Мікалаеўна Собаль. Перад пачаткам узнагароджання яна то і справа кідала позірк ў глядзельную залу, быццам жадала пазычыць упэўненасці у сваіх калег, што прыйшлі на імпрэзу, каб парадавацца за аднаго з самых цэнных і незаменных работнікаў ДРБУ-105. “Я б лепей дзве змены запар адпрацавала!” – з усмешкай кажа жанчына, для якой сціпласць характэрная ў жыцці, але ніяк не ў рабоце.

Як і для Анатоля Віктаравіча Усовіка, трактарыста-машыніста ААТ “Ільюшынскі”, які прадстаўляў сельскагаспадарчую галіну. У адрозненні ад пераважнай большасці намінантаў мужчына быў без групы падтрымкі. “На Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі ў нас звычайна вялікая дэлегацыя, а сёння вось толькі я адзін, – сціпла ўсміхаўся Анатоль Віктаравіч, працоўны стаж якога дзесяцігоддзямі звязаны выключна з працай на зямлі. – Але нічога не зробіш, я не крыўдую – сяўба ў разгары, усе хлопцы пры справе!”. І пасля заканчэння ўрачыстасці, напэўна, менавіта ён спяшаўся першым пакінуць залу і далучыцца да слаўнай кагорты сваіх калег.

Усхваляванай выглядала і самая маладая прадстаўніца новага складу Дошкі гонару – урач-педыятр ЦРБ Таццяна Міхайлаўна Бумажэнка. Прынамсі, дзе ж медыку яшчэ дазволіць сабе такое пачуццё, як не на падобным мерапрыемстве – у сваёй паўсядзённай працы доктар не мае права на хваляванне і няўпэўненасць. Усяго чацвёрты год налічвае яе працоўны стаж у медустанове, але мамы маленькіх пацыентаў і адміністрацыя райбальніцы давяраюць маладому ўрачу не менш, чым яе вопытным калегам. І на тое ёсць падставы. Так, напрыклад, нядаўна Таццяне давялося змагацца за жыццё самай маленькай у яе практыцы 10-дзённай пацыенткі. Прафесіяналізм доктара і іншых медработнікаў дазволіў хутка паставіць дакладны дыягназ і ўжо праз дзве гадзіны Таццяна суправаджала малышку ў Віцебск, адкуль немаўля адправілі ў сталічную клініку на тэрміновую аперацыю. Зараз маленькая жыхарка аграгарадка Глыбачка вярнулася дамоў і перыядычна наведваецца да сваёй выратавальніцы на агляды.

Магчыма, не такой экстрэмальнай з’яўляецца работа прадаўца магазіна “Мясная лаўка” райспажыўтаварыства Таццяны Рыгораўны Рамашэўскай, але ж вытрымкі, ветлівасці, уважлівасці да людзей патрабуе ніяк не менш. Канечне, ёй да твару і ўніформа гандлёвай кропкі, але святочная ружовая сукенка, у якой Таццяна прыйшла на імпрэзу, пасуе ёй яшчэ больш! Ну а пра якасці яе характару нам расказала калега Наталля Аляксандраўна Фёдарава: “Пяць год таму мы разам прыйшлі працаваць у “Мясную лаўку” і за гэты час не прыгадаю ніводнага нават дробнага канфлікту ў калектыве. Надзвычайную ўраўнаважанасць, добразычлівасць Таццяна праяўляе і ў стасунках з кліентамі”.

Прыкладам выдатнай прафесійнай дзейнасці і адданасці абранай справе з’яўляецца і настаўнік фізічнай культуры і здароўя з Вялікадолецкай школы Уладзімір Мікалаевіч Лапіцкі. Поспехам яго выхаванцаў на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню па-добраму зайздросцяць калегі. “Уладзімір Мікалаевіч даўно і як ніхто заслужыў такой пашаны, – дзяліўся ўражаннямі Андрэй Уладзіміравіч Жыткоў. – Гэта сапраўдны прафесіянал, які ўмее зацікавіць дзяцей і без перабольшвання натхніць іх на вынік. Важна і тое, што ён заўсёды гатовы падзяліцца сваімі напрацоўкамі і даць слушную параду”.

Былі сярод герояў урачыстасці і людзі, якім ужо даводзілася стаць увасабленнем працоўнай доблесці нашага рэгіёну. З такіх, напрыклад, старэйшы сярод сёлетніх лаўрэатаў Уладзімір Мікалаевіч Малаткавец, які на святочнай сцэне атрымаў адразу два букеты кветак – другі паднесла любімаму дзядулю ўнучка Валерыя. І гэта падаецца сімвалічным, бо Уладзімір Мікалаевіч праявіў сябе і ў працы, і ў грамадскай дзейнасці, заўсёды быў і з’яўляецца гонарам як для калег, так і для блізкіх людзей. Персанальны падарунак падчас мерапрыемства чакаў і Галіну Сяргееўну Рудзёнак, прозвішча якой, прынамсі, таксама ўжо не ўпершыню ўпрыгожыць раённую Дошку гонару, – ім стала выступленне на сцэне РДК створанага ёю дзіцячага калектыву “Спадчына”. Напэўна, ніхто столькі не зрабіў для захавання і папулярызацыі народных традыцый нашага краю, як Галіна Сяргееўна.

Для кожнага з перадавікоў знайшліся добрыя словы, для іх у гэты дзень гучалі песні і мелодыі, ім прысвячаліся танцавальныя нумары ў выкананні настаўнікаў і вучняў дзіцячай школы мастацтваў, работнікаў культуры і самадзейных выканаўцаў. Скончыць жа расказ пра ўрачыстасць хочацца словамі кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі: “Якой будзе Беларусь заўтра – залежыць ад кожнага з нас… Калі будзем працаваць дастойна, па сумленні – зможам зрабіць жыццё лепш”. Героі нашага аповеду прытрымліваюцца менавіта такой філасофіі. І гэта дае падставу землякам ганарыцца імі.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт