• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Дэмаграфічны летапіс краіны

18.12.2017

За ўсім вядомай абрэвіятурай “загс” – запіс актаў грамадзянскага стану – штодзённая карпатлівая работа прадстаўнікоў службы: рэгістрацыя нараджэння новага чалавека, сям’і, змены прозвішчаў, аднаўленне даных… Работнікі загса на працягу стагоддзя нябачна пішуць дэмаграфічны летапіс краіны.

Кропкай адліку ў дзейнасці службы лічыцца 18 снежня 1917-га, калі з устанаўленнем савецкай улады быў прыняты Дэкрэт “Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў стану”. Паступова на змену аддзелам запісаў шлюбаў і нараджэнняў прыйшлі бюро загса, а ў верасні 1975-га – аддзелы загса пры райвыканкамах. У нашым раёне архіўны фонд службы часткова захаваў дакументы даваеннага перыяду – за 1928-1929 гады.

Запісы ў іх рабіліся выключна на беларускай мове. У той час было ў нас 14 сельскіх Саветаў, якія таксама выконвалі функцыі органаў загса, – з іх удзелам у 1928-м зарэгістравана 1485 нараджэнняў і 740 смерцяў. Для параўнання: летась аддзелам і 7 сельвыканкамамі аформлена 122 нараджэнні і 328 смерцяў.
Поўны архіўны фонд нашай службы пачынае сваю гісторыю з 1944 года. На захоўванні знаходзяцца запісы актаў аб нараджэнні, смерці, заключэнні і скасаванні шлюбу, устанаўленні бацькоўства і мацярынства, усынаўленні (удачарэнні), змене прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку. З 1994-га мы займаем першы паверх сучаснага трохпавярховага будынку практычна ў цэнтры Ушач. Дагэтуль аддзел загса размяшчаўся ў прыстасаваных памяшканнях: у звычайным драўляным доме з пячным ацяпленнем, раённым Доме культуры, райвыканкаме.

Так, многае змянілася за гэтыя 100 гадоў. Аднак нязменным засталося адно – вернасць высакароднай справе нашых спецыялістаў. У аддзеле загса ў розныя гады плённа працавалі Надзея Сямёнаўна Марчанка, Вольга Аляксееўна Курусёва, Вольга Уладзіміраўна Сырэль, Раіса Мікалаеўна Коршун, Ганна Карлаўна Лышко. У сельскай мясцовасці запісам актаў грамадзянскага стану доўгі час займаліся сакратары сельвыканкамаў: Вольга Анатольеўна Іванковіч (Вяркуды), Вера Фёдараўна Сляпуха (Глыбачка), Ганна Міхайлаўна Клопава (Жары), Таццяна Аляксандраўна Дрозд (Дубраўка). Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх былых і сённяшніх нашых памочнікаў са 100-годдзем з Дня ўтварэння органаў загса Рэспублікі Беларусь! Жадаю моцнага здароўя, асабістага сямейнага шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, якая напаўняе жыццё радасцю і любоўю. Добрага ўсім настрою, поспехаў у рэалізацыі любых планаў на новым вітку гісторыі органаў загса!

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Биржа
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт