• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці

01.08.2019

Беларускія дыяспары маюцца ў многіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі – ад Калінінграда да Паўднёва- Сахалінска, ад Карэліі да Краснадарскага краю. Зразумела, што найбольш прадстаўнічыя яны ў памежных рэгіёнах. Адным з такіх з’яўляецца Смаленшчына, дзе беларуская дыяспара налічвае каля 65 тысяч чалавек. А найбольш дзейсных актывістаў аб’ядноўвае грамадскае аб’яднанне “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці”, якая напачатку ліпеня падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Ушацкім раённым Саветам дэпутатаў. Тады яе кіраўнік Сяргей Расціслававіч Крыўко абяцаў, што наступны візіт не будзе адкладзены ў доўгую скрыню, і слова стрымаў – у нядзелю дэлегацыя дыяспары зноў наведала наш раён падчас патрыятычнага аўтапрабегу.

Аўтапрабег мае назву “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці” і прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ужо на працягу чатырох гадоў яго ўдзельнікаў хлебам-соллю сустракаюць беларускія гарады. З кожным годам маршрут мяняецца, але нязменным застаецца прынцып – не толькі крэпасці і гарады з’яўляліся аб’ектамі баявых дзеянняў, а і тэрыторыі цэлых раёнаў станавіліся арэнамі бязлітасных бітваў. Пацвярджэнне гэтаму – сотні помнікаў, брацкіх магіл і абеліскаў, устаноўленых уздоўж дарог. І, зразумела, што адным з цэнтральных на Віцебшчыне з’яўляецца “Прарыў”. Ён зойме дастойнае месца ў “Атласе Памяці”, які плануецца да выдання ў папяровым і электронным варыянце. Пра гэта казаў падчас мітынгу на мемарыяле С.Р.Крыўко:

– Адна з задач нашай арганізацыі – захаванне агульнай гістарычнай памяці. Стварэнне адмысловага атласа з падрабязным апісаннем прыпынкаў аўтапрабегу, тых падзей, якія разгортваліся на гэтых месцах, паспрыяе гэтаму. У нашых брацкіх краінах няма сям’і, якую б не закранула вайна. Агульная гісторыя, агульны подзвіг – тое, што яднае нашы народы.

Гасцей шчыра віталі старшыні раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка і раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч. Удзельнікі аўтапрабегу былі ўражаны гераічнай гісторыяй нашай “партызанскай рэспублікі”, спадабаўся і міні-канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры. І не бяда, што палова песень гучала на беларускай мове, – іх выдатна разумелі. А вось экскурсію не праводзілі, кожны мог задаць пытанні дырэктару музея народнай славы Наталлі Пятроўне Бугай. Госці, сярод якіх былі і дзеці, актыўна рабілі здымкі на фоне выставы ваеннай тэхнікі і скульптуры партызана, ну а асаблівую ўвагу прыцягвала правая сцяна-пілон. Яно зразумела, на ёй нанесена назва Смаленскага партызанскага палка – адной з 16 брыгад, якія абаранялі Полацка-Лепельскую зону.

Не меншае ўражанне пакінула ў смалян і наведванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу. У праграме візіту быў запланаваны таварыскі футбольны матч паміж гасцямі і ўшацкімі аматарамі на новай пляцоўцы, але з-за спёкі па ўзаемнай дамоўленасці сустрэчу перанеслі ў залу – для камфорту і футбалістаў, і гледачоў, якіх, дарэчы, на трыбунах “Юнацтва-Ушачы” сабралася нямала. Яны горача падтрымлівалі нашу каманду, якая да таварыскай гульні падышла з усёй адказнасцю, ужо пасля першага тайма госці гарэлі 0:5 – галы ўшачане забівалі на любы густ. У другой палове гульні яны скінулі абароты, нават “піжонілі”, спрабавалі літаральна завесці мяч у вароты. Смаляне ўсё ж такі свой гол прэстыжу забілі, а агульны лік 6:1 на карысць каманды гаспадароў не вельмі іх засмуціў, асабліва калі ім паведамілі, што супраць іх выходзілі два былыя “зборнікі” – за юнацкія і маладзёжныя каманды Беларусі ў свой час гулялі Сяргей Кіслы і Андрэй Лодзіс. Быў майстар спорту і ў дружыне смалян, але, праўда, па кіданні молату, таму выдзяляўся хіба што габарытамі.

Усе ўдзельнікі матча атрымалі дыпломы – іх уручалі У.Г.Аўдошка, С.Р.Крыўко і дырэктар Смаленскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Юрый Аляксандравіч Глебаў. “Застаецца толькі пазайздросціць тым умовам, якія створаны для заняткаў дзяцей і моладзі фізкультурай і спортам у беларускай глыбінцы!”, – казаў госць, які агледзеў залы комплексу. Магчыма, што і юныя смаленскія спартсмены наведаюць іх – карысць вось такіх сустрэч менавіта ў наладжванні кантактаў, якія потым пераходзяць у супрацоўніцтва, у тым ліку і праз прызму эканомікі.

Дзмітрый Раманоўскі.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
ТехИнноПром 2019
Выборы 2019
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Республиканская акция «Беларусь помнит»
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт