• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Чужых дзяцей не бывае, ці Камісіі па справах непаўналетніх – 100 гадоў салiдная дата – падстава для свята

31.01.2018

Пры згадванні камісіі па справах непаўналетніх большасць бацькоў з аблягчэннем уздыхаюць: ні ім, ні іх дзецям на яе пасяджэннях бываць не даводзілася. Ёсць дарослыя, што з крыўдай успамінаюць, як члены КСН іх журылі за неналежнае выхаванне малых. А ёсць мамы і таты, якія ўдзячны спецыялістам камісіі за сваё новае жыццё, за тое, што ім дапамаглі пачуць і зразумець сваіх сыноў і дачок.

Усе тыя, хто некалі на Ушаччыне непахісна адстойваў правы дзяцей, і хто працягвае абараняць іх законныя інтарэсы, на мінулым тыдні сабраліся разам на знакавае мерапрыемства – святкаванне 100-гадовага юбілею камісіі па справах непаўналетніх. Гэта салідная дата стала добрай падставай успомніць, як усё пачыналася і як зараз арганізавана дзейнасць калегіяльнага органа ў нашым раёне.

Напачатку мінулага стагоддзя, у разгар грамадзянскай вайны, 14 студзеня 1918 года Дэкрэтам Савета Народных Камісараў, падпісаным Уладзімірам Леніным, былі створаны камісіі па справах непаўналетніх. Гэта была вымушаная мера: у краіне налічвалася шмат дзяцей-беспрытульнікаў, якія патрабавалі кантролю. Асноўнай задачай органа стала не столькі барацьба з “раннімі” правапарушэннямі, колькі іх прафілактыка. На працягу наступных гадоў функцыі органа ўдакладняліся, пашыраліся яго паўнамоцтвы. Так, з 1931-га камісіі вялі барацьбу з беспрытульнасцю, абаранялі правы непаўналетніх, разглядалі справы аб здзейсненых правапарушэннях і нават давалі згоду на смяротнае пакаранне юных злачынцаў. У маі 1935-га названы орган ліквідаваны – яго ролю пачалі выконваць дзіцячыя пакоі міліцыі. Аднак пасля Вялікай Айчыннай вайны работа КСН адноўлена.

Сёння камісія па справах непаўналетніх – гэта дзяржаўны орган, які каардынуе дзейнасць усіх ведамстваў, упаўнаважаных забяспечваць абарону правоў і інтарэсаў дзяцей. Акрамя гэтага, на яе ўскладзены выхаваўчая і прафілактычная работа, кантроль за дзецьмі, якія ўступілі ў канфлікт з законам.

– Ахова дзяцінства – адзін з прыярытэтных накірункаў палітыкі краіны. І важнасць нашай агульнай справы нельга недаацэньваць, – адзначыла падчас сустрэчы за круглым сталом намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, якая ўзначальвае камісію па справах непаўналетніх Ушацкага раёна.

Дзякуючы намаганням спецыялістаў, апошнім часам палепшылася сітуацыя з падлеткавай злачыннасцю, паспяхова рэалізуецца работа па ўмовах, абазначаных у Дэкрэце №18. Аддзел адукацыі, спорту і турызму, сацыяльна-педагагічны цэнтр, райаддзелы міліцыі і па надзвычайных сітуацыях, цэнтральная раённая бальніца і многія іншыя рэалізуюць сумесную плённую работу. У ёй няма раўнадушных. Часам даводзіцца прымаць рашэнні, якія патрабуюць глыбокіх разваг і нават перажыванняў. Але трэба памятаць, што яны накіраваны на фарміраванне будучыні ўсёй дзяржавы.

Алена Васільеўна шчыра падзякаваў ганаровым гасцям свята, былым работнікам службы Ніне Міхайлаўне Дук, Уладзіміру Іванавічу Петражыцкаму, Вользе Іванаўне Карчэўскай, Наталлі Мікалаеўне Марковіч, якія ў розныя часы займалі пасаду старшыні камісіі, а таксама іх памочнікам Таццяне Леанідаўне Свірко (Бухалка), Алене Мікалаеўне Малашчанка, Зінаідзе Іванаўне Саўчанка і Сняжане Мікалаеўне Бункевіч. Менавіта гэтыя людзі ў свой час стварылі фундамент той камісіі, якая сёння існуе і паспяхова дзейнічае. Кіраўнік КСН выканала таксама ганаровую місію, уручыўшы Ганаровыя граматы райвыканкама ветэранам працы з найбольшым стажам ва ўзгаданай сферы: В.І.Карчэўскай (з 1998 па 2014) і З.І.Саўчанка (з 1992 па 2007). Падарункі ў гэты дзень атрымалі абсалютна ўсе прадстаўнікі раённай камісіі па справах непаўналетніх, ад чыёй работы залежыць сацыяльны дабрабыт грамадства і мацуюцца пазіцыі інстытута здаровай сям’і.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт