• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

Больница районная – уровень столичный. За последнее время в Ушачской ЦРБ многое сделано в плане переоснащения

09.01.2018

Пачатак 2018-га стаў у многім знакавым для сістэмы аховы здароўя Ушаччыны. Учора, 5 студзеня, у паліклініцы адбылося афіцыйнае адкрыццё новага рэнтгенкабінета – з добрым рамонтам, сучасным абсталяваннем. Ва ўрачыстай абстаноўцы чырвоную стужку перарэзалі наш дэпутат, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка і галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Анатольевіч Маісееў. Павіншаваць медперсанал установы з гэтай важнай падзеяй прыехаў і начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Мікалаевіч Дзеркач.

Адкрыццё сучаснага рэнтгенкабінета – не адзіны значны крок бальніцы на шляху мадэрнізацыі. За апошні час тут, сапраўды, зроблена надзвычай многа.

Вялікае тэхналагічнае перааснашчэнне адбылося летась у кабінеце ультрагукавой дыягностыкі. Апарат хоць і застаўся ранейшы, але яго функцыянальныя магчымасці значна ўзраслі дзякуючы ўстаноўцы сучаснага праграмнага забеспячэння і падключэння дадатковых прыбораў. Так, напрыклад, новы доплер дазваляе больш якасна праводзіць ультрагукавое даследаванне сэрца. А рэкта-вагінальны датчык дапамагае дасканала прасачыць за станам органаў малога тазу ў жанчын, мочапалавой сістэмы ў мужчын.

Прыемныя змены датычацца і тых прадстаўніц прыгожай паловы, якія чакаюць малыша. У жаночай кансультацыі ўстаноўлены фетальны манітор для комплекснай дыягностыкі стану плода і арганізму будучай маці. Кошт такога абсталявання склаў каля 60 тысяч рублёў.

У снежні набыты ажно тры сучасныя ўстаноўкі для лячэння зубоў – імі заменены тыя, што эксплуатаваліся ў зубапратэзным кабінеце і на прыёме паліклінікі, а таксама ва Ушацкай сярэдняй школе. На гэтыя мэты затрачана 26 тысяч рублёў. Высокую якасць стаматалагічных паслуг з выкарыстаннем новага абсталявання хутка ацанілі нават самыя маленькія пацыенты.

Сур’ёзныя змены адбыліся ў эндаскапічным кабінеце. Тут устаноўлены каланаскоп для даследавання кішэчніка, рэктаскоп для кантролю за станам прамой кішкі. Дзякуючы наладжаным сувязям з дабрачыннай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Водгук” абзавяліся фібрагастраскопам (у народзе – зонд) японскай вытворчасці, які дазваляе дасканала і менш адчувальна для пацыента “вывучаць” страўнік. Зараз адміністрацыя райбальніцы дамаўляецца з названай арганізацыяй аб перадачы яшчэ і фібрабронхаскопа для даследавання лёгкіх. Дапаўняе ж такую прыемную тэхналагічную аснашчанасць кабінета нядаўні прыход сюды вопытнага ўрача-эндаскапіста А.Ф.Праніка, які дагэтуль працаваў у адной з устаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці.

Не пакінуты без увагі аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі, анестэзіялогіі-рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі – там з’явіліся тры новыя ЭКГ- апараты.
Напэўна, многія жыхары раёна ўжо мелі магчымасць на свае вочы пабачыць знешняе пераўвасабленне рэгістратуры і фізіятэрапеўтычнага аддзялення. На іх рамонт было выдзелена 290 тысяч рублёў, 60 з якіх пайшлі на набыццё медыцынскага абсталявання і мэблі. Цалкам абноўлены кабінеты, хол і асноўныя пераходы, у якіх стала святлей і ўтульней. Заменены інжынерныя сеткі – каналізацыя, водаправод, электрыка, устаноўлены новыя вокны і дзверы. Арганізацыя прыёму ў рэгістратуры прыкметна палепшылася са з’яўленнем тут новых многаканальных тэлефонаў, а таксама дадатковых трох камп’ютараў, падключаных да сістэм “Электронны рэцэпт” і “Электронная картка пацыента”.

Новае абсталяванне з’явілася не толькі для лячэння і дыягностыкі захворванняў. Устаноўлены новыя пліты і халадзільная сістэма ў харчаблоку. Закуплены прафесійная патэльня, смажыльныя шафы, мыйкі, прылады для апрацоўкі мяса і агародніны. У бягучым годзе тут і ў цэнтралізаваным стэрылізацыйным аддзяленні запланаваны рамонт.
Папрыгажэла ў апошні час і тэрыторыя вакол бальніцы – ліквідаваны старыя, аджыўшыя свой век насаджэнні, часткова заменена агароджа. А навядзенне чысціні вакол установы, догляд за кветнікамі сталі добрай традыцыяй.

Для ператварэння ўсіх грандыёзных планаў у рэчаіснасць патрэбны значныя матэрыяльныя ўкладанні, за што галоўны ўрач ўстановы С.А.Маісееў дзякуе, канечне ж, нашаму дэпутату, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанку, кіраўніцтву раёна і вобласці. Фінансавалася сістэма аховы здароўя ў поўным аб’ёме ад зацверджаных планаў, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ішлі і зэканомленыя бальніцай сродкі.
З новаўвядзеннямі ўстановы Уладзімір Паўлавіч асабіста азнаёміўся падчас свайго пятнічнага візіту ва Ушачы. “Упэўнены: працаваць у такіх умовах медперсаналу будзе надзвычай камфортна, ацэняць зробленае і пацыенты. Ад сябе ж магу запэўніць: фінансаванне такой важнай галіны, як ахова здароўя, сёлета зніжана не будзе. Больш таго, мы дамовіліся з Сяргеем Анатольевічам аб выдзяленні бальніцы дадатковых сродкаў на добраўпарадкаванне. У 2018-м, мяркую, усе рамонтна-будаўнічыя і іншыя работы ў ЦРБ будуць завершаны”.

Карыстаючыся выпадкам, звярнуўся да ўшачан і С.А.Маісееў. Ён нагадаў аб неабходнасці рэгулярна, без запрашэння медыкаў, наведваць бальніцу, выбіраючы для прафілактычнага агляду час з найменшай загрузкай – пасля абеду. Запісацца да патрэбнага спецыяліста можна праз рэгістратуру і інтэрнэт, а атрымаць кансультацыю доктара нават праз Skype (паролі доступу размешчаны на афіцыйным сайце ўстановы).

Так што прыходзьце, звязвайцеся (лепш, канечне, з мэтай прафілактыкі захворванняў) і ацэньвайце зробленае!

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт