• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

АКТЫЎНЫ ДЫЯЛОГ У КАСАРАХ

17.12.2018

Касарское лясніцтва па праве можна назваць эталонным аб’ектам вёскі. У некалі буйным населеным пункце, былым цэнтры гаспадаркі яно засталося практычна адзіным вытворчым аб’ектам. Менавіта тут днямі прайшла сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Наталлі Мікалаеўны Марковіч з насельніцтвам, якая праходзіла ў пашыраным фармаце: вяскоўцы мелі магчымасць задаць пытанні і старшыні Вялікадолецкага сельвыканкама Алегу Леанідавічу Сысу, які з’яўляецца дэпутатам райсавета якраз ад Касарской выбарчай акругі і трымаў справаздачу аб сваёй дзейнасці.

Ён адзначыў, што сёлета як па сельсавеце, так і ў населеным пункце працягвалася работа па добраўпарадкаванні, праводзіліся суботнікі, актыўна вялася барацьба з баршчэўнікам – істотную дапамогу ў гэтай справе аказвалі работнікі мясцовага лясніцтва. Адна з найбольш хвалюючых праблем у цяперашні час – асвятленне вёсак, і для немалых Касароў яна таксама актуальная, але ўзнікаючыя нюансы па магчымасці стараюцца выпраўляць аператыўна.

Трэба сказаць, што жыхароў, якія завіталі на сустрэчу, пытанні грамадскія турбавалі не менш, чым прыватныя. Адно з такіх агучыў старэйшына В.С.Ільюшэвіч: уздоўж вуліцы Цэнтральнай калісьці высаджвалі дубы, а зараз іх галіны нахіляюцца на дарогу, за іх чапляецца магутная тэхніка сельгаспрадпрыемства і лясгаса. Зрэшты, пытанне пасля сустрэчы высвятлялі прама на месцы. Паколькі прыгаданая дарога знаходзіцца на абслугоўванні Ушацкай лінейна-дарожнай дыстанцыі ДЭУ-37 г.Лепель, то гэтай арганізацыі будзе даручана ў бліжэйшы час выправіць сітуацыю.

Непакоіць жыхароў Касароў і тое, што ёсць у вёсцы старыя і закінутыя дамы, якія не толькі псуюць выгляд, а і з’яўляюцца рассаднікам пустазелля. Не заўсёды проста знайсці спадчыннікаў такога жылля. Бываюць і нерадавыя выпадкі, як, напрыклад, у тых жа Касарах, калі ў згарэўшым доме зарэгістраваны чалавек.

Прасілі вяскоўцы разабрацца і з паштовым пытаннем: пасля закрыцця аддзялення два разы на тыдзень у населены пункт прыязджае перасоўны пункт, але якасць абслугоўвання пакідае жадаць лепшага. “Нам даводзіцца падоўгу чакаць падключэння інтэрнэту, каб аплаціць, напрыклад, камунальныя паслугі, а ў халоднае надвор’е гэтае чаканне наогул бывае дарэмным, часам нават у гарпасёлак едзем, каб зрабіць неабходныя плацяжы!”

Падымалася на сустрэчы і тэма медыцынскага абслугоўвання, а дакладней стану мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта, дзе працякае дах. ФАП, канечне, патрэбны вяскоўцам, зараз разглядаецца пытанне аб пераносе яго ў нядаўна зачыненую школу. Жыхары, зразумела, перажываюць за лёс падобных будынкаў – без гаспадарчай рукі яны прападуць. Прадстаўнікі дэпутацкага корпусу патлумачылі, што праблемам маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, у раёне надаецца пастаянная ўвага – разглядаецца варыянт перадачы былых аб’ектаў сацыяльнай і вытворчай сферы пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, вось толькі складана прыцягнуць інвестараў у наш невялікі раён.

Скарыстаўся магчымасцю сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і жыхар суседняга Весніцка, які скардзіўся на непрацуючыя водаразборныя калонкі. А.Л.Сыс патлумачыў, што яны знаходзяцца на балансе мясцовай гаспадаркі – КУСГП “Вялікадолецкае”, якая згодна іх абслугоўваць, але для гэтага вяскоўцам трэба заключыць адпаведны дагавор. Грамадзянін аб гэтым нюансе проста не ведаў.

Падчас мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Віктар Пятровіч Котаў спыніўся на асноўных момантах сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна.

В. КАМАРКОВА.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
75-лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Декрет №3 "О содействии занятости населения"
УШАЧСКАЯ РАЙОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ РОО «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Инновации. Инвестиции. Перспективы
Витебское областное управление Госпромнадзора
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт