• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

АДЗІНЫ НА ЎСІХ ЮБІЛЕЙ

21.12.2017

Па тым ажыўленым руху, які напачатку тыдня назіраўся ля аддзела загса Ушацкага райвыканкама, можна было падумаць хіба аб урачыстай рэгістрацыі шлюбу, прычым, шыкоўнай, з размахам. У вызначаны час да ўваходу спяшаліся шматлікія госці – прыбраныя, з кветкамі, падарункамі. А прыемная музыка разносілася далёка за межы будынка…

І ўсё ж большасць ушачан (нашы чытачы – дакладна) ведалі сапраўдную падставу для знакавага дзейства. У панядзелак, 18 снежня, органам загса краіны споўнілася 100 гадоў. У коле сяброў адсвяткаваць гэтую дату, успомніць цікавыя моманты з прафесійнай дзейнасці, адзначыць лепшых на Ушаччыне сабраліся тыя, хто ў розныя часы займаўся запісам актаў грамадскага стану.

Усіх прысутных вітаў у гэты дзень старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён уручыў лепшым спецыялістам, чыя прафесійная дзейнасць была ці зараз звязана з рэгістрацыяй актаў грамадскага стану, шэраг узнагарод. Так, Ганаровую грамату райвыканкама атрымала Вольга Уладзіміраўна Сырэль, якая адпрацавала ў аддзеле загса ажно 24 гады. Падзякі старшыні райвыканкама аб’яўлены сённяшнім кіраўнікам справамі сельвыканкамаў: Вользе Пятроўне Паляковай (Жары), Таццяне Міхайлаўне Мялешка (Ушачы), Ларысе Васільеўне Цвяцінскай (Вялікія Дольцы), Ларысе Арсенцьеўне Пацэйка (Сарочына). Шмат цёплых слоў прагучала ў гэты дзень у адрас цяперашняга начальніка аддзела загса А.М.Малашчанка – на гэтай пасадзе яна ўжо 12 гадоў. Зрэшты, напярэдадні юбілейнай даты службы Алена Мікалаеўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама.

Не адну гадзіну – падчас афіцыйнай часткі, якую падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а пасля за кубачкам кавы – прысутныя дзяліліся віншаваннямі, сакрэтамі ў авалоданні няпростай, але такой неабходнай грамадству справай. І кожны меркаваў абавязкова сустрэцца ў такім жа складзе яшчэ не на адзін юбілей. І лепш – з вышэйшымі паказчыкамі ў рэгістрацыі прыемных усім падзей: нараджэння ў раёне дзетак, заключэння шлюбаў.

2018 год - ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Витебский облисполком
80 лет Витебской области
Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Биржа
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Профилактика насилия в семье
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт