• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Новости -  Новости района

25 чэрвеня, на малой радзіме Народнага паэта БССР Петруся Усцінавіча Броўкі ў весцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна адбылося літаратурнае свята “Я у гэтым краі не чужы”, прысвечанае 115-й гадавіне з дня нараджэння паэта-земляка

26.06.2020

У доме-музеі П.Броўкі адлюстраваны асаблівасці жыцця і творчасці паэта, бо менавіта тут ён нарадзіўся і рос, знайшоў першых сяброў, пачуў першыя вершы, стварыў першыя свае творы. Менавіта тут у Пуцілкавічах можна сапраўды прачуць асаблівую атмасферу беларускай глыбінкі.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Петруся Усцінавіча, даведаліся пра тое, што яшчэ ў дарэвалюцыйны час паэт  пазнаёміўся з вершамі Я. Купалы, апавяданнямі Я. Коласа, палюбіў паэзію М. Някрасава, хоць свет мастацтва быў для яго, паводле ўласнага прызнання, вельмі далёкі. “Нічога з гэтага свету я не мог уцяміць тады. Але вершы запамінаў і любіў”. Пазней успамінаў, што калі чытаў іх у “Родных семенах” (буквары), то яму здавалася, што пішуць іх нейкія незвычайныя, надзеленыя боскім дарам людзі, якія жывуць у іншым, непадобным да нашага, свеце.

На працягу свята гучалі лірычныя вершы, а таксама вершы аб жорсткасці і цяжкасцях у гады Вялікай Айчыннай вайны: “Голас сэрца”, “Помнік”. Завяршылася свята песняй на словы П.Броўкі “Пахне чабор”.

Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка маці Петруся Броўкі.