• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»

ПЕРАМОЖНЫЯ МАРШЫ

20.05.2015

Агляд-конкурс патрыятычнай песні “Пераможныя маршы”, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, прайшоў на мінулым тыдні ў Наваполацку. Арганізатарам мерапрыемства, якое падкрэслівае пераемнасць традыцый ваенна-патрыятычнага выхавання, шосты год запар выступае гарадская арганізацыя РГА “Белая Русь” пад кіраўніцтвам вядомага спартсмена, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Вадзіма Дзевятоўскага. Наведала “Пераможныя маршы” і дэлегацыя Ушацкага раёна. У яе склад увайшлі актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і старшыня раённага Савета ветэранаў У.М.Малаткавец. Усім нам пашчасціла стаць сведкамі займальнага шоу, удзел у якім прынялі падраздзяленні вайсковых часцей і каманды ўстаноў адукацыі рэгіёна. У гарвыканкаме для ўсіх гасцей быў арганізаваны цёплы прыём, а ветэранам уручаны памятныя падарункі.

І.СЫРОЎЧАНКА, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”