• Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"Физкультурно-оздоровительный комплекс "Юность-Ушачи"
  • Панорама УшачиПанорама Ушачи
  • Обряд "Зажинки"Обряд "Зажинки"
  • Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • музей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанкамузей народной славы имени Героя Советского Союза В.Е.Лобанка
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»

МОЦ УШАЦКАЙ ЗЯМЛІ – У ШЧАСЛІВЫХ СЕМ’ЯХ

20.05.2015

Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” на працягу ўсёй сваёй дзейнасці заўсёды выступала за прапаганду сямейных каштоўнасцей, падтрымкі шматдзетных сямей, таму 15 мая для яе актывістаў – дата асаблівая. У Дзень сям’і старшыня раённай арганізацыі Іна Фёдараўна Сыроўчанка разам з намеснікам начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэем Міхайлавічам Уліновічам завіталі ў госці да дружнай сям’і Ільі і Валянціны Крывапушчанкаў, якія выхоўваюць траіх дзетак. Мнагадзетнай маці Валянціна стала пяць месяцаў таму, са з’яўленнем на свет маленькай прыгажуні Аляксандры, якая, канечне, адразу стала цэнтрам увагі. Зрэшты, не абдзелены ёй і сярэдні Андрэйка, і старэйшая дачка Даша, ужо сапраўдная памочніца для маці, асабліва ў тыя дні, калі муж адпраўляецца на дзяжурства.

- Ілья Віктаравіч працуе на пажарным аварыйна-выратавальным пасце № 1 гарпасёлка вадзіцелем аўтамабіля каля двух з паловай гадоў, - характарызуе падначаленага А.М.Уліновіч. – Зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, за адносна кароткі перыяд неаднаразова прымаў удзел у ліквідацыі складаных пажараў. Давераную тэхніку трымае ў спраўным стане, вытрыманы, сур’ёзны. Ды і наўрад ці можа быць іншым чалавек, які мае такую сям’ю ва ўзросце, калі большасць яго равеснікаў яшчэ толькі задумваюцца аб яе стварэнні!

І.Ф.Сыроўчанка ўручыла Крывапушчанкам падарунак ад “Белай Русі”, шчырымі словамі павіншавала бацькоў і дзетак з Днём сям’і, пажадала ім шчасця, здароўя, поспехаў у працы і вучобе, ладу і дабрабыту ў доме, нагадаўшы назву аднаго з галоўных праектаў грамадскага аб’яднання – “Моцная сям’я – моцная дзяржава!”

Д.Л. Раманоўскі