• Костёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадкаКостёл св. Лаврена в г.п. Ушачи и городская танцплощадка
  • Памятник погибшим воинам и партизанам в г.п. УшачиПамятник погибшим воинам и партизанам в г.п. Ушачи
  • Мемориальный комплекс «Прорыв»Мемориальный комплекс «Прорыв»
Главная -  Актуальная информация

Расце ў агародзе... бяда

14.07.2017

Усе добра ведаюць мак, які выкарыстоўваецца ў кандытарскіх вырабах. Аднак далёка не ўсе ўяўляюць, якую шкоду можа нанесці гэтая расліна ў руках "вытворцаў" наркотыку.

Мак змяшчае ў сабе алкалоіды опію. Асобы, якія маюць наркатычную залежнасць, вырабляюць з гэтай расліны макавую саломку, а таксама млечны сок – ён жа опій-сырэц. Згодна са статыстычнымі данымі, яны найбольш часта ўжываюцца непаўналетнімі, залежнасць у якіх узнікае ўжо пасля двух-трох прыёмаў наркотыку.

Летась на Ушаччыне супрацоўнікамі райаддзела міліцыі выяўлена звыш дзясятка фактаў незаконнага вырошчвання маку, знішчаны кілаграмы небяспечнай расліны, шэраг уладальнікаў сядзіб атрымалі штрафы. І ўсё ж жыхароў нашага раёна гэта мала чаму навучыла. Толькі за чэрвень бягучага года пад увагу праваахоўнікаў трапілі 9 парушальнікаў антынаркатычнага заканадаўства. У рэйд па выяўленні насаджэнняў маку разам з супрацоўнікамі міліцыі не так даўно накіраваліся і мы.

Зрэшты, шукаць "наркатычныя" плантацыі доўга не давялося. Першая ж вуліца гарпасёлка, з якой мы пачалі маршрут, а іменна Каранеўскага, адначасова і прывабіла, і засмуціла наяўнасцю вялікай колькасці кветнікаў з прыгожымі півонепадобнымі макамі.

Па першым адрасе нас сустрэў гаспадар, які рупліва абкошваў траву ў двары. На пытанне, што за прыгажосць расце на клумбе, паціснуў плячыма, маўляў, у кветках не разбіраецца – гэтым пытаннем ведае яго жонка. Тая ж, убачыўшы людзей у форме, адразу зразумела прычыну візіту. Жанчына ведала, што вырошчваць макі заканадаўствам забаронена, але ж вясной, калі наводзіла парадак на кветніку, пашкадавала іх вырваць… І дарэмна!

Не абышлося без накладання штрафу і ў яшчэ адным доме па гэтай жа вуліцы. Клумба там літаральна патанала у прыгожых махрыстых ярка-аранжавых прадстаўніках флоры. Здзіўленню гаспадыні наконт "нелегальнасці" такіх кветак не было межаў. Аднак няведанне закону не вызваліла яе ад адміністрацыйнай адказнасці.

Пакуль жа старшы оперупаўнаважаны РАУС А.А.Бандарэнка складаў пратакол, у гутарку з намі ўключыўся пажылы мясцовы жыхар. Ён прыгадаў, як гадоў пятнаццаць-дваццаць таму ў іх мясцовасці кожнае лета з'яўляліся незнаёмцы, якія ў пошуках маку лазілі па агародах, абследавалі мясцовасць ля ракі, а потым за старым млыном сядзелі ля вогнішча і штосьці варылі. Мясцовыя пабойваліся гэтых людзей з яўна крымінальнай знешнасцю, таму ад маку стараліся як мага хутчэй пазбавіцца – як на сваіх участках, так і паблізу. "Зараз, на шчасце, стала цішэй. І ўсё ж расслабляцца не варта, – падагульніў свае думкі наш суразмоўца. – Лепш абысціся без кветак, чым потым плаціць штрафы і, тым больш, мець зносіны з крымінальным кантынгентам".

Толькі падчас непрацяглага рэйду па вуліцы Каранеўскага было складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы, яшчэ некалькі грамадзян папярэджаны аб неабходнасці знішчэння кветак маку ля іх прыдамавых участках.

Спецыяльная праграма "Мак" у нашым раёне працягнецца да 15 верасня. Нагадаем, што за незаконнае вырошчванне маку – нават без мэты яго рэалізацыі – прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь. Калі ж будзе ўстаноўлены факт вырошчвання наркаўтрымліваючай расліны для продажу або на выраб небяспечнага зелля, то наступае крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

2017
Витебский облисполком
 Ушачская районная газета "Патрыёт"
Гендерное равенство - Комитет ООН рекомендует
70-летие
Санаторий "Лесные озёра"
Мемориальный комплекс «Прорыв»
Единый портал электронных услуг
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Единый государственный реестр сведений о банкротстве
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
фодн мира
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Символика
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Директива №4
Институт