• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Ваеннае вучэнне Беларусі і Расіі атрымала назву "Саюзная рашучасць-2022"

18.01.2022
 Запланаванае на люты сумеснае аператыўнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі атрымала назву "Саюзная рашучасць - 2022". Аб гэтым расказаў журналістам намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Павел Муравейка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Муравейка звярнуў увагу на мілітарызацыю еўрапейскіх краін. Паводле яго слоў, колькасці натаўскага кантынгенту хопіць для таго, каб справакаваць і развязаць любы міжнародны канфлікт.

"Акрамя таго, сёння прадаўжаецца рэзанансная правакацыя, выкліканая так званым міграцыйным крызісам, - адзначыў намеснік начальніка Генеральнага штаба. - У Польшчы разгорнута больш за 20 тысяч ваеннаслужачых, з іх 15 тысяч - гэта прадстаўнікі сухапутных войскаў, у Прыбалтыцы - больш за 12 тысяч ваеннаслужачых, гэта прадстаўнікі арміі, паліцыі, пагранічнай службы". 

Паводле яго слоў, нарошчванне воінскага кантынгенту каля беларускіх граніц выклікае апасенне і патрабуе аб'ектыўнай рэакцыі ў адказ. "Гэта рэакцыя будзе абсалютна адэкватная і празрыстая. Мы сумесна з расійскімі калегамі правядзём раптоўную праверку сіл і сродкаў рэагавання Саюзнай дзяржавы, - расказаў Павел Муравейка. - На завяршальным этапе гэтага мерапрыемства пройдзе вучэнне. Ужо вядома назва - "Саюзная рашучасць - 2022".

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі. Пачатак вучэння запланаваны на люты. Яно будзе праводзіцца на заходніх і паўднёвых граніцах Беларусі. 

"Як вы ведаеце, у гэтай няпростай абстаноўцы мы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі яшчэ ў снежні мінулага года дамовіліся сумесна правесці пазапланавыя канкрэтныя мерапрыемствы на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы і на паўднёвым флангу Беларусі - гэта таксама граніца Саюзнай дзяржавы. Сёння мы бачым, што нам трэба ў гэтым заходнім і паўднёвым рэгіёне, "беларускім балконе", правесці салідныя вучэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб задуме вучэння. 

Прэзідэнт пры гэтым падкрэсліў, што вучэнні не павінны стаць выключна беларускімі: "Гэта павінны быць нармальныя вучэнні па адпрацоўцы пэўнай задумы ў процістаянні з гэтымі сіламі: захаду (Прыбалтыка і Польшча) і поўдня (Украіна)".

У сваю чаргу начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Віктар Гулевіч таксама звярнуў увагу, што адной з рызык для ваеннай бяспекі Беларусі з'яўляецца прысутнасць войскаў НАТА на тэрыторыі сумежных дзяржаў. Паводле яго даных, у рамках аперацый альянсу "Узмоцненая перадавая прысутнасць", "Атлантычная рашучасць" групоўка паблізу беларускай граніцы складае больш за 10 тыс. чалавек і больш за 300 танкаў. Акрамя таго, з-за справакаванага краінамі Захаду міграцыйнага крызісу на тэрыторыі сумежных з Беларуссю краін разгорнуты групоўкі колькасцю большай за 23 тыс. чалавек, якія размеркаваны ўздоўж дзяржаўнай граніцы як на паўночна-заходнім, заходнім, так і на паўднёвым напрамках. 

"Наша краіна павінна рэагаваць на гэтыя выклікі. У адпаведнасці з рашэннем, прынятым прэзідэнтамі Беларусі і Расіі, праводзіцца комплексная праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы па ахове граніцы, - адзначыў Віктар Гулевіч. - Праверку праходзяць органы кіравання, злучэнні, воінскія часці ўзброеных сіл як Беларусі, так і Расіі". 

У перыяд правядзення комплекснай праверкі будзе ажыццёўлена перагрупоўка на тэрыторыі Беларусі даволі вялікага кантынгенту, з якім будзе адпрацоўвацца шэраг задач: па абароне Саюзнай дзяржавы на паўднёвым аперацыйным напрамку як у паветранай прасторы, так і на сушы. Таксама будуць выкананы задачы па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Запланавана праверка ваенна-лагістычнай сістэмы па забеспячэнні перагрупоўкі на вялікія адлегласці. "Рэзультатам праводзімых мерапрыемстваў будзе праверка ваеннага складніка Саюзнай дзяржавы па рэагаванні на рызыкі і выклікі ваеннай бяспецы", - сказаў начальнік Генштаба. 

Комплексная праверка ўзброеных сіл пройдзе ў два этапы, растлумачыў Віктар Гулевіч: "У ходзе першага - перагрупоўка, займанне зыходных пазіцый на аперацыйных напрамках. На другім этапе - вучэнні, дзе войскі адпрацуюць выкананне вучэбна-баявых задач, якія будуць вызначаны".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi