• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Нестандартныя кадравыя рашэнні. Лукашэнка назначыў новага віцэ-прэм'ера і не толькі

21.03.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы абазначыў сённяшнія назначэнні як "нестандартныя кадравыя рашэнні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шчыра кажучы, практычна ўсе назначэнні, з майго пункту гледжання, зыходзячы з майго стылю работы з кадрамі, нестандартныя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы назначыў віцэ-прэм'ерам Леаніда Зайца. Ён будзе курыраваць работу аграпрамысловага комплексу, а яго першачарговая задача - забеспячэнне высокіх паказчыкаў экспарту беларускай прадукцыі. "У вас адна задача - экспарт. Вы гэта добра ведаеце, - сказаў Прэзідэнт. - Вялікія магчымасці адкрываюцца на нашых асноўных рынках, як у Расіі, так і ў Кітаі, ды і ў іншых краінах. Думаю, што з гэтым вы справіцеся".

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў назначэнне новага кіраўніцтва ў Чашніцкім райвыканкаме, Беларускай калійнай кампаніі і холдынгу "Бабруйскаграмаш", Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У міністра эканомікі з'явіўся новы намеснік, шэраг назначэнняў праведзены ў сістэме МЗС.

Пры разглядзе кадравых пытанняў Аляксандр Лукашэнка падзякаваў назначаемым кіраўнікам за тое, што яны ў няпросты час ідуць на дзяржаўную службу.

"Я вам вельмі ўдзячны, што вы ў няпросты час ідзяце на дзяржаўную службу, становіцеся дзяржаўнымі служачымі. Хоць і работа ў вас цяпер, да назначэння, была добрай, спакойнай, патрэбнай народу і дзяржаве. Але тут вельмі горача цяпер. Таму ўдзячны вам за тое, што вы рызыкнулі ў гэты час стаць дзяржаўнымі служачымі. А дзяржаўнымі людзьмі вы і так былі да назначэння", - сказаў Прэзідэнт.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi