• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Андрэйчанка: 90 законапраектаў павінны быць прыняты на працягу двух гадоў у развіццё Канстытуцыі

26.04.2022

На працягу двух гадоў у развіццё Канстытуцыі павінны быць прыняты 90 законапраектаў, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы разгледзім шэраг пытанняў, якія датычацца перспектыў нашай заканадаўчай і міжнароднай дзейнасці. Перш за ўсё гэта наша заканадаўчая работа па развіцці і ўдасканаленні заканадаўства ў рамках абноўленай Канстытуцыі. Работа гэта праводзіцца ўжо дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Многія дэпутаты выступілі з правам заканадаўчай ініцыятывы. Вядзецца таксама работа па тых законапраектах, якія ўжо знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер нагадаў аб нядаўняй сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам юстыцыі і намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, дзе была прааналізавана заканатворчая работа. "Была пастаўлена задача не толькі перад Палатай прадстаўнікоў, Саветам Рэспублікі, але і перад усімі органамі дзяржаўнага кіравання актыўна падключыцца да заканатворчай дзейнасці. Каб гэта работа мела сістэмны характар, кіраўнікамі палат парламента, прэм'ер-міністрам, кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта падпісаны план мерапрыемстваў па прывядзенні законаў у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. На аснове гэтага плана ў нас складзены свой, будзем гаварыць, рабочы план, дзе вызначаны адказныя камісіі і ўстаноўлены тэрміны", - адзначыў ён.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў: парламентарыяў чакае вельмі напружаная работа. "Тое, што мы сёння бачым у гэтым плане, яшчэ не ўсё. Каля 90 законапраектаў нам трэба разгледзець. Прытым усё гэта трэба разгледзець на працягу 2022-2023 гадоў, на працягу двух гадоў", - адзначыў ён. Асобныя найбольш значныя законапраекты неабходна прыняць ужо ў гэтым годзе - аб Усебеларускім народным сходзе, аб Нацыянальным сходзе, аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі.

"За два гады мы гэту работу павінны завяршыць. У лютым 2024 года адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў. Гэта будзе адзіны дзень галасавання. Мы гэтым складам павінны ўсю работу, паўтараю, да 1 студзеня 2024 года правесці", - дадаў спікер.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi