• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёна

Выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва збярэ ў Віцебску больш за 100 удзельнікаў

23.03.2022

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) з 24 сакавіка па 22 красавіка пройдзе абласная выстава-конкурс па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве "Велікодныя ўзоры". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў АМЦН.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены пераважна работы майстроў, якія займаюцца народнымі рамёствамі. У конкурсе будуць удзельнічаць культработнікі дамоў і цэнтраў рамёстваў, устаноў дадатковай адукацыі, народныя калектывы і індывідуальныя майстры.

Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства, якое праходзіць у вобласці напярэдадні Вялікадня і прысвечана гэтаму вялікаму царкоўнаму святу. Амаль усе раёны Віцебшчыны, акрамя Аршанскага раёна і Наваполацка, прадставяць вырабы, выкананыя ў розных традыцыйных тэхніках: саломапляценне, лозапляценне, ганчарства, вышыўка, вязанне, бісерапляценне і іншыя. Наведвальнікі змогуць палюбавацца кветкавымі кампазіцыямі, карцінамі з велікоднымі сюжэтамі, разгледзець і ўзяць на заметку незвычайны роспіс яек, убачыць кампазіцыі і інсталяцыі на святочную тэму. Абрусы, посуд, ручнікі, сувеніры, дэкаратыўныя ўпрыгажэнні - усе работы народных майстроў будуць прадстаўляць лакальныя асаблівасці вырабу і рысы, уласцівыя рамёствам у канкрэтнай мясцовасці. Акрамя таго, культработнікі прадэманструюць і некаторыя сучасныя віды прыкладной творчасці, напрыклад мылаварэння і скрапбукінгу.

Па выніках выставы-конкурсу журы выбера прызёраў у розных намінацыях, а пераможцам разам з дыпломам уручаць памятныя прызы, якія спатрэбяцца майстрам у рабоце.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi