• Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы" Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
  • Панарама Ушачы Панарама Ушачы
  • Абрад "Зажынкі" Абрад "Зажынкі"
  • Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка Касцёл св. Лаўрэна ў г.п. Ушачы і гарадская танцпляцоўка
  • Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы Помнік загінулым воінам і партызанам у г.п. Ушачы
  • музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка
  • Мемарыяльны комплекс «Прарыў»Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёна

Вадзім Заранкін узгоднены на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама

31.01.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Вадзіма Заранкіна на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Віцебск - горад прыгожы, добры, зручны, але не просты. І не толькі таму, што там міжнародны конкурс праходзіць, а таму, што гэта, можна сказаць, чыста славянскі горад. Больш у свеце няма такіх гарадоў, як Віцебск. Узорна славянскі горад, дзе знайшлі сваё месца прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей - ад яўрэяў да рускіх, я ўжо не кажу пра беларусаў. Таму гэты горад і павінен застацца апорай вось гэтай талерантнасці і ўмення будаваць жыццё з усімі групамі розных нацыянальнасцей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, працаваць у кіраўніцтве гэтага горада ганарова, хоць і няпроста. "Я чакаю (і так там нямала зроблена), каб мы не спынілі гэты працэс, і Віцебск быў яшчэ лепшы, - сказаў Прэзідэнт. - Мне чым падабаецца Віцебск - ён узгорысты горад. Гэта больш зручна для камунальшчыкаў, чым у Мінску. Асабліва, калі дажджы, а дажджоў там хапае і вільгаці таксама. І наогул я люблю гарады, якія размешчаны на такіх узгорках. Таму гэта прыгожы і зручны горад, і магу толькі пажадаць вам поспехаў і не спыняцца. І прынцыповасці!"

На пасаду кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў цяперашняга намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Андрэя Філановіча.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі ў Віцебскай вобласці ён нарадзіўся, то з Брэстам звязаны самы цяжкі перыяд у яго жыцці: тут ён служыў пагранічнікам. "Вельмі шмат для Брэста зрабілі да тысячагоддзя. Лічу, што мы ўсе аб'екты пабудавалі і больш-менш прывялі горад у парадак. Гэта вароты не толькі ў нашу краіну - гэта вароты ва ўсю нашу Айчыну, былы Савецкі Саюз, таму горад трэба трымаць у парадку", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Брэст вельмі адрозніваецца ад Віцебска. "У разнастайнасці і ўся прыгажосць нашай рэспублікі", - дадаў ён.

Новых кіраўнікоў Прэзідэнт папрасіў не забываць, што бягучы год вельмі сур'ёзны і складаны, таму неабходна "напружвацца да неймавернасці". Асабліва ў Віцебскай вобласці, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Віцебску будзе добры кавалак работы. Думаю, і Брэст будзе азадачаны па ўсіх напрамках", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

2018 год - ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Віцебскі аблвыканкам
80 гадоў Віцебскай вобласці
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва-Ушачы"
 Ушацкая раённая газета "Патрыёт"
Дэкрэт №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва"
УШАЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»
70-годдзе
Санаторый "Лясныя азёры"
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
Адзіны партал электронных паслуг
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве
Электронная гандлёвая пляцоўка ТАРГІБЕЛ
Фонд міру
Прафілактыка насілля ў сям'і
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сімволіка
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Дырэктыва №4
Інстытут